02.09.2019 10:53

Школе №14 Молодечно вручили сертификат на покупку компьютерного класса (первый звонок - фото)

Радость первого учебного дня с педагогами, учениками и их родителями разделили председатель Минского областного исполнительного комитета Анатолий Исаченко, начальник главного управления по образованию облисполкома Татьяна Апранич, председатель райисполкома Юрий Горлов, представители местной власти.

Сертификат вручил председатель Минского облисполкома Анатолий Исаченко. Сертификат вручил председатель Минского облисполкома Анатолий Исаченко. "Маладзечанская газета"

Гэта адна з самых вялікіх і паспяховых школ Маладзечаншчыны. Тут вучацца больш за тысячу шэсцьсот хлопчыкаў і дзяўчынак. А ў першыя класы сёлета прыйшлі 177 чалавек. «Школа, дзе кожны паспяховы» — такога дэвізу прытрымліваецца «чатырнаццатая».

Урачыста быў падняты Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь. Адказную справу даверылі адзінаццацікласнікам — кандыдату ў майстры спорту, прызёру рэспубліканскіх і абласных спаборніцтваў па плаванні Кірылу Рудаму і
выдатніцы вучобы, лідару школьнага самакіравання Таццяне Бусел.

З прывітальнымі словамі і віншаваннямі з пачаткам навучальнага года да прысутных звярнуўся Анатолій Ісачанка. Асаблівыя словы прагучалі ў адрас самых юных вучняў і тых, хто ўжо стаіць на парозе выбару прафесіі. Старшыня аблвыканкама пажадаў усім настаўнікам найперш цярпення, а бацькам – мудрасці. Свае пажаданні ён пакінуў у кнізе ганаровых гасцей установы.

Дырэктару СШ №14 Каліне Капуцкай Анатолій Ісачанка уручыў сертыфікат на набыццё камп’ютарнага класа. Дзецям перадалі кнігі і спартыўны інвентар.

Першакласнікі атрымалі падарункі ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі – кнігі «Беларусь – наша Радзіма». Анатолій Міхайлавіч разам з іншымі афіцыйнымі гасцямі ўручыў іх вучням 1 «Д» класа. Дзеці з цікавасцю адразу пачалі гартаць старонкі разам са сваёй першай настаўніцай Галінай Пракаповіч.

Анатолій Ісачанка і госці прайшліся па светлых калідорах і школьных класах, завіталі ў кабінет, дзе вывучаюць кітайскую мову, у абласны рэсурсны цэнтр па шахматах, які пачаў тут працаваць з новага навучальнага года. Старшыню вельмі ўразіла ўстанова, дзе ёсць, як ён заўважыў, усё магчымае для набыцця добрых ведаў, спасціжэння жыцця. На яго погляд, сучасная школа павінна ў першую чаргу выхоўваць чалавека, які любіць сваіх бацькоў, паважае педагогаў і цэніць радзіму. Старшыня аблвыканкама быў узрушаны падарункам ад вучняў – прыгожай карцінай, якую яны зрабілі самі.

Фота: Аляксей Платко. 

  

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://mgazeta.by/obrazovanie/item/5204-shkole-14-molodechno-vruchili-sertifikat-na-pokupku-kompyuternogo-klassa-pervyj-zvonok-foto.html#sigProId33109a905b
Прочитано 1820 раз Последнее изменение 02.09.2019 10:53
Ірына Рабушка

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.