19.07.2019 12:00

«Калі даведаўся, што па ЦТ атрымаў 100 балаў, два разы падскочыў да столі!..»

Менавіта так адрэагаваў на абсалютны вынік на цэнтралізаваным тэсціраванні па біялогіі выпускнік СШ №8 Маладзечна Сяргей Сапач. Да гэтага Сяргей ішоў два гады — займаўся з рэпетытарам.

В качестве иллюстрации. В качестве иллюстрации.

— Школа, безумоўна, дае веды для таго, каб здаць тэсціраванне. Але ўсё ж не хапае часу, каб іх сістэматызаваць і ў выніку прэтэндаваць на найвышэйшы бал, — заўважае Сяргей.

Ён прайшоў усе тры этапы рэпетыцыйнага тэсціравання. Вынікі былі высокія – 82, 83 і 87 балаў адпаведна. На ЦТ з усімі пытаннямі справіўся ўсяго за гадзіну – гэта палова адведзенага часу. Але пакідаць аўдыторыю не стаў, да апошняй хвіліны пераправяраў сам сябе. Зразумела, разлічваў на высокі вынік, але не на абсалютны. Таму, калі даведаўся пра «сотню», эмоцыі зашкальвалі. Адразу падзяліўся радасцю з бацькамі.
Сяргей марыць стаць ваенным медыкам, ён будзе паступаць у сталічны медуніверсітэт.

— У маёй сям’і няма ні медыкаў, ні ваенных. Ваенным медыкам я вырашыў стаць у дзявятым класе. Гэту прафесію лічу адной з самых запатрабаваных у нашай краіне, — тлумачыць свой выбар субяседнік.

Да цэнтралізаванага тэсціравання Сяргей паспяхова прайшоў медтэсты на здароўе, гутарку, здаў спартыўныя нарматывы — бег (100-метроўка) і падцягванне на турніку. Cа спортам хлопец сябруе даўно, займаецца варкаўтам – вулічнай спартыўнай гімнастыкай. Гаворыць, што вынікі сталі значна лепшымі, калі пачаў рыхтавацца да ЦТ па біялогіі і паглыбіўся ў вывучэнне анатоміі. Урэшце ён адтачыў і трэніровачны працэс.

І па астатніх прадметах на ЦТ хлопец атрымаў высокія балы: па хіміі – 81, беларускай мове – 83. Па гэтых дысцыплінах таксама займаўся з рэпетытарамі, але на працягу года.

З улікам сярэдняга бала атэстата (8,3) у Сяргея атрымалася агульная сума — 347. Летась прахадны бал па абранай спецыяльнасці быў ніжэйшы, таму хлопец спадзяецца, што сёлета пройдзе па конкурсе ў ВНУ.

А будучым выпускнікам, якім яшчэ давядзецца здаваць ЦТ, Сяргей раіць як мага хутчэй вызначыцца з прафесіяй і смела ісці да сваёй мары.

Фота: Ірына РАБУШКА.
ІНФАРМАЦЫЯ Ў ТЭМУ

Па афіцыйных даных, сёлета ў Беларусі ЦТ на запаветныя тры «сотні» не напісаў ніхто, як і летась. Пры гэтым 12 чалавек з усёй краіны змаглі набраць максімум па двух тэстах, у 2018-м такіх было 16.

Топ-5 прадметаў па колькасці стобальнікаў – матэматыка (101), біялогія (43), беларуская і англійская мовы (па 42), руская мова (36). Для параўнання летась: матэматыка (155), англійская мова (94), руская мова (54), хімія і беларуская мова (па 21).

Сёлета ўсяго адзін рэкардсмен па французскай мове, па двое – па іспанскай і сусветнай гісторыі (найноўшы час). Ніхто не набраў «сотню» па геаграфіі (летась быў адзін абсалютны вынік). Як і летась, сёлета няма рэкорду па кітайскай мове.

З гэтага года балы па цэнтралізаваным тэсціраванні лічылі па новай сістэме. У параўнанні з мінулым вынікі сталі значна лепшымі.

«МГ» шукае рэкардсменаў цэнтралізаванага тэсціравання. Адгукніцеся, стобальнікі!

Тэл. 77-19-61.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://mgazeta.by/obrazovanie/item/4905-kali-daveda-sya-shto-pa-tst-atryma-100-bala-dva-razy-padskochy-da-stoli.html#sigProId9ab381f9a1
Прочитано 333 раз
Ірына Рабушка

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить