24.06.2019 10:11

Популярность школьных летних лагерей растет

З кожным годам расце папулярнасць аздараўленчых лагераў з дзённым знахо-джаннем, якія ў час летніх канікулаў адкрываюцца на базе школ і дзіцячых садоў. Чым прыцягваюць яны дзяцей і што новага прапануюць педагогі ў гэтым сезоне? Каб даведацца пра гэта, журналіст «МГ» прыняла ўдзел у рэйдзе разам з вядучымі спецыялістамі прадстаўніцтва Мінскага абласнога ўпраўлення Рэспублікан-скага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні Антанінай РЫНКЕВІЧ і Аленай ЛЕПШАНКОВАЙ, метадыстам раённага вучэбна-метадычнага кабінета ўпраўлення па адукацыі райвыканкама Сабінай СОБАЛЬ.

В качестве иллюстрации. В качестве иллюстрации.

У «Горадзе сонца» колер настрою – чырвоны…

— Мама, сёння пайду ў чырвонай футболцы! – з гэтых слоў у адзін з дзён пачыналіся зборы ў школьны лагер «Горад сонца» Граніцкага навучальна-педагагічнага комплексу «Дзіцячы сад — базавая школа» ўсіх 16 яго наведвальнікаў.

— У нас быў каляровы ты-дзень, і мы загадзя дамаўляліся, што кожны дзень у адзенні будуць элементы адпаведнага колеру – чырвонага, зялёнага, жоўтага… Дзецям такія «фішкі» падабаюцца, гэта іх яшчэ больш аб’ядноўвае, — расказвае начальнік лагера Алена Берташ.
48 вучняў у школе, трэць з іх запісаліся ў лагер. Прыярытэт у аздараўленні аддаецца таму, хто мае ў ім большую патрэбу, гаворыць дырэктар школы Ірына Петрашкевіч. Шасцёра дзяцей з мнагадзетных сем’яў, адзін – з апякунскай, двое – з сем’яў, што стаяць на ўліку як сацыяльна небяспечныя.
Антон Зайкоўскі з-за праблем са здароўем знаходзіцца на дамашнім навучанні. Каб ён змог наведваць лагер, педагогі дапамаглі раздабыць каляску. Ён з мнагадзетнай сям’і, з ім ходзіць у лагер, апякае старэйшы брат Максім. Усе дзеці стараюцца дапамагчы Антону, ніхто ніколі яго не пакрыўдзіў. Хлопчык расказвае, што яму найбольш падабаецца маляваць, рабіць розныя вырабы з паперы, глядзець кінафільмы і віртуальныя экскурсіі, удзельнічаць у віктарынах, інтэлектуальных гульнях. Лагер уносіць разнастайнасць у яго жыццё, ды і сяброў з’яві-лася больш.

— Штодня ў нас па некалькі мерапрыемстваў, — расказваюць педагогі Жанна Дэмух, Ганна Севасцян, музычны кіраўнік Наталля Мацкевіч. – Правялі конкурс малюнкаў – аформілі прыгожую выстаўку. З поспехам прайшлі конкурсы беларускай песні, «Адгадай мелодыю», «Поле цудаў». Шмат спартыўных мерапрыемстваў. Найбольш актыўныя атрымліваюць балы, у канцы іх падсумуюць, пераможцы атрымаюць прызы. А заўтра мы вязём дзяцей у цэнтр традыцыйнай культуры і быту ў Плябань, у цэнтр рамёстваў у Красоўшчыну – знаёмім іх з традыцыямі малой радзімы.
Важна і тое, што ў лагеры дзеці забяспечваюцца сняданкам, абедам і падвячоркам. Повар Таццяна Шкутко, яе памочніца Вераніка Мазалеўская стараюцца, каб стравы не паўтара-ліся, былі апетытнымі і карыснымі. Бацькоўская даплата за 18 дзён у залежнасці ад узросту дзяцей складае ад 28 да 33 рублёў.

Па кропельцы сальёмся ў «Родничок»

— Сёлета ў наш лагер «Родничок» СШ №14 запісалася на 100 дзяцей больш, чым два гады таму, і гэта сведчыць аб яго папулярнасці. Бацькоў можна зразумець: у восем раніцы прыводзяць дзяцей у школу і спакойна працуюць, бо ведаюць, што да 16.00 тыя пад апекай педагогаў, — гаворыць начальнік лагера Таццяна Курыловіч.

У лагеры восем атрадаў, 220 хлопчыкаў і дзяўчынак – лічбы вельмі значныя. На першым месцы – бяспека, адзначае дырэктар СШ №14 Каліна Капуцкая. Цяпер, калі на вуліцы спёка, гэта асабліва актуальна. Для 134 вучняў першых-другіх класаў арганізаваны сон пасля абеду, памяшканні з трох’яруснымі ложкамі добра праветрываюцца, на вокнах – жалюзі. Ва ўсіх атрадах – вялікія сіфоны з пітной вадой. Калі дзеці ідуць на вулі-цу, абавязкова надзяваюць галаўны ўбор. Калі ж паветра праграваецца вышэй за 28 градусаў, яны бавяць час у памяшканні. Акрамя педагогаў аб іх здароўі клапоцяцца ўрач Галіна Макаранкава, медсястра па абслугоўванні дзяцей Жанна Віткоўская. Яна заўважае, што аздараўленне праходзіць спакойна, скаргаў на дрэннае самаадчуванне ад дзяцей не па-ступала.

А вось станоўчых эмоцый у хлопчыкаў і дзяўчынак шмат. Ім няма калі сумаваць. Педагогі Ірына Падмазава, Вольга Шавель, Вольга Рароўская расказваюць, што ўпершыню сёлета праводзілі ваенна-патрыятычную гульню «Зарніца», у час якой дзеці выконвалі розныя заданні. 75-годдзю вызвалення Беларусі прысвечаны цэлы блок мерапрыемстваў, сярод якіх «Урок памяці», выстаўка малюнкаў, наведванне воінскай часці, ускладанне кветак да Вечнага агню напярэдадні 22 чэрвеня. У захапленні засталіся дзеці ад гульні па станцыях «Супердзяцінства», «Бітва тытанаў», у час якой кожны атрад рыхтаваў свае нумары, гульні «Лёсік», прымеркаванай да ІІ Еўрапейскіх гульняў. СШ №14 супрацоўнічае з тэатрамі горада, краязнаўчым музеем, цэнтрам творчасці дзяцей і моладзі «Маладзік». Жыццё тут кожны дзень б’е струменем і поўнасцю адпавядае дэвізу лагера: «Капелька за капелькой – сольемся в родничок!».

— Вельмі добрыя ўражанні засталіся ад гэтых двух лагераў. Наведвальнасць у іх стопрацэнтная, грошы, што вы-дзяляе дзяржава на аздараўленне дзяцей, выкарыстоўваюцца поўнасцю. Будзем рэкамендаваць распаўсюдзіць іх вопыт па ўсім раёне, — рэзюмуюць удзельнікі рэйду.

Фота: Анжаліка КРУПЯНЬКОВА.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://mgazeta.by/obrazovanie/item/4764-populyarnost-shkolnykh-letnikh-lagerej-rastet.html#sigProId6c65d7e6f3
Прочитано 266 раз
Анжаліка Крупянькова

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить