10.06.2019 15:17

Свята «Рэфлексія года». Лепшым класам – торт

Каторы год у апошнія майскія дні на свята «Рэфлексія года» збіраюцца ў актавай зале СШ №9 выдатнікі вучобы, пераможцы і прызёры прадметных алімпіяд, творчых конкурсаў, спартсмены і актывісты школы. У прывітальным слове кіраўніка навучальнай установы Юрыя Вяршыцкага прагучалі словы падзякі за дасягнутыя поспехі, надзея на новыя вяршыні.

В качестве иллюстрации. В качестве иллюстрации. "Маладзечанская газета"

Сёлета, як ніколі, вучні чакалі прадстаўлення намінацыі «Лепшы клас года», бо галоўным прызам быў вялікі торт. Узнагароды і салодкі падарунак атрымалі вучні
4 «Б» і 5 «В» класаў (класныя кіраўнікі Наталля Верамей і Ганна Пудакевіч).
Самым актыўным класам стаў 9 «А» (класны кіраўнік Таццяна Казлова), самым ініцыятыўным — 8 «Б» (класны кіраўнік Алена Віктарава), самым творчым — 4 «А» (класны кіраўнік Наталля Купрыеўская).

Падводзячы вынікі ў намінацыі «Магістры навук», на сцэну запрасілі настаўнікаў. Многія з іх не толькі даюць дзецям веды, але і самі актыўна ўдзельнічаюць у розных спаборніцтвах. Так, Алена Віктарава, настаўніца фізічнай культуры і здароўя – пераможца абласной інтэрнэт-алімпіяды сярод настаўнікаў «Прафесійная кампетэнтнасць педагога». Ганна Пудакевіч, настаўніца беларускай мовы і літаратуры – прызёр раённага этапу конкурсу «Залатое пяро Белай Русі-2019». Юлія Суворава, настаўніца працоўнага навучання – прызёр абласнога конкурсу на лепшую сувенірную работу сярод педагагічных калектываў. Вікторыя Хасаншына, старшыня прафкама – прызёр абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу грамадскіх інспектараў па ахове працы. Таццяна Пашкевіч, настаўніца іспанскай мовы – лаўрэат раённага конкурсу маладых спецыялістаў «Першы крок».

Многа ўзнагарод атрымалі і вучні ў намінацыях «Гонар школы», «Спартыўнае пакаленне» і «Творчае пакаленне». Граматы і каштоўныя падарункі атрымалі ўсе выдатнікі вучобы, а іх у нашай параўнальна невялікай школе 44!

У апошняй намінацыі «Выдатнае выхаванне» падзячныя лісты былі ўручаны бацькам, якія праяўляюць вялікую ўвагу да вучобы і выхавання сваіх дзяцей.

Як і любое ўрачыстае мерапрыемства, «Рэфлексія года-2019» не абышлася без музычных віншаванняў: гучалі песні ў выкананні школьных «зорачак», а ўдзельнікі харэаграфічнага гуртка паказалі новы танец «Свет дзецям».

Інеса ВЕРАМЕЙ, настаўніца рускай мовы і літаратуры.

Прочитано 146 раз Последнее изменение 10.06.2019 15:17
Отдел информации.

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить