16.04.2019 9:13

Будем стремиться к большим высотам

Амаль 55 мільёнаў рублёў летась было выдаткавана з раённага бюджэту на фінансаванне сферы адукацыі Маладзечаншчыны.

В качестве иллюстрации. В качестве иллюстрации.

Значная частка грошай пайшла на набыццё халадзільнага і тэхналагічнага абсталявання для ўстаноў адукацыі. Неабходная тэхніка закуплена для аднаўлення двух камп’ютарных класаў у СШ №11 і Палачанскай СШ, а ў Гарадзілаўскай школе з’явіўся новы лінгафонны кабінет. Пра гэта і не толькі гаварылася на калегіі ўпраўлення па адукацыі райвыканкама з удзелам кіраўнікоў навучальных устаноў Маладзечаншчыны.

Мерапрыемства адбылося на базе гімназіі №10. Педагогі падводзілі вынікі работы за мінулы год. Сярод запрошаных была намеснік старшыні райвыканкама Алеся Лукоўская. Яна адзначыла, што сферы адукацыі нашага раёна ёсць чым ганарыцца. Але варта ўдасканальвацца і імкнуцца да яшчэ большых вышынь.

На дасягненнях устаноў, асобных педагогаў і вучняў засяродзілі ўвагу начальнік упраўлення па адукацыі райвыканкама Іна Драпеза і яе намеснік Жанна Карповіч. З году ў год нашы вучні ў ліку лепшых на прадметных алімпіядах, розных спаборніцтвах, у шматлікіх творчых конкурсах. Выпускнікі паказваюць выдатныя веды на цэнтралізаваным тэсціраванні, у тым ліку атрымліваюць найвышэйшыя сто балаў. Дасягаць дзецям поспехаў, безумоўна, дапамагаюць настаўнікі.


Гаварылася на калегіі і аб тым, што ўсё больш запатрабаванымі становяцца дзіцячыя сады. І гэта сведчыць аб стабілізацыі дэмаграфічнай сітуацыі ў раёне. Цяпер дашкольныя ўстановы наведвае амаль сем тысяч хлопчыкаў і дзяўчынак.

За найбольш значныя дасягненні былі адзначаны Хажоўскі дзіцячы сад, Лебедзеўская СШ, сад-яслі №32, СШ №14 і гімназія №10. Былі падрыхтаваны творчыя відэаролікі пра дзейнасць гэтых устаноў. Некаторыя дапоўнілі прэзентацыі тэатралізаваным выступленнем на сцэне.


Прадоўжыла мерапрыемства старшыня раённага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Людміла Каханоўская. Яна адзначыла тых, хто занесены на прафсаюзную Дошку гонару. Гэта дырэктар СШ №5 Яўгеній Макарэвіч, старшыні «пярвічак» Святлана Шыцік з гімназіі-каледжа мастацтваў, Марына Шчукіна з СШ №8, Жанна Дземух і Алена Бенедычук з Граніцкага і Заскавіцкага вучэбна-педагагічных комплексаў адпаведна, Таццяна Дасюкевіч з сада-ясляў №28.

Працавалі тут розныя інтэрактыўныя пляцоўкі. Напрыклад, гімназія №10 прадстаўляла традыцыі Кітая і Германіі (ва ўстанове асвойваюць мовы гэтых краін). СШ №12 прэзентавала школьную бізнес-кампанію «Купі справу» і расказала пра цікавыя ўрокі працоўнага навучання. Спецыялісты цэнтра карэкцыйна-развіццёвага навучання знаёмілі з методыкамі, што выкарыстоўваюцца на занятках з асаблівымі дзецьмі. Чароўнай Францыяй заваражыла гімназія №3, дзе вывучаецца мова гэтай краіны.

У фінале калегіі педагогі прыйшлі да высновы, што неабходна і далей працаваць на карысць падрастаючага пакалення. Гэтыя намаганні вартыя поспехаў дзяцей і іх шчырых усмешак.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://mgazeta.by/obrazovanie/item/4410-budem-stremitsya-k-bolshim-vysotam.html#sigProId672078d9b3
Прочитано 651 раз Последнее изменение 16.04.2019 9:13
Ірына Рабушка

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить