15.03.2019 15:53

Маладзечанцы ўдзельнічалі ў абласной педагагічнай калегіі

І вярнуліся з узнагародамі.

В качестве иллюстрации. В качестве иллюстрации. "Маладзечанская газета"


Больш за 250 настаўнікаў сталічнага рэгіёна цёпла віталі намеснік міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Раіса Сідарэнка, намеснік старшыні абласнога выканаўчага камітэта Іван Маркевіч. Начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама Таццяна Апраніч расказала аб рэалізацыі дзяржаўнай праграмы «Адукацыя і мала-
дзёжная палітыка», разлічанай на 2016-2020 гады.

Самы ўрачысты момант калегіі — узнагароджанне лепшых работнікаў сферы. Наша ўпраўленне па адукацыі стала лаўрэатам у намінацыі «Кадравая палітыка», а начальнік гэтага структурнага падраздзялення райвыканкама Іна Драпеза адзначана Ганаровай граматай. Падзячнае пісьмо ўручылі метадысту раённага вучэбна-метадычнага кабінета Алене Кізіцкай. Лебедзеўская СШ вызначана як лепшая ўстанова адукацыі сельскай мясцовасці. Дырэктар Аляксандр Барэйка атрымаў Ганаровую грамату.

Матэрыялы для выставак падрыхтавалі і маладзечанцы. Гімназія №10 падзялілася вопытам работы па вывучэнні кітайскай мовы, СШ №14 – па арганізацыі шостага школьнага дня. У гімназіі №7 быў тэматычны стэнд, прысвечаны Уладу Бажко, які стаў лепшым у конкурсе «Вучань года Мінскай вобласці-2018» у намінацыі «Вучэбная дзейнасць».

Больш падрабязна -- у "МГ" за суботу, 16.03.2019 г.

Прочитано 2031 раз
Ірына Рабушка

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить