08.02.2019 11:45

Два молодежных проекта представят на республиканской выставке «100 идей для Беларусі»

Два арыгінальныя праекты маладзечанцаў будуць прадстаўлены на рэспубліканскай прэзентацыі-выстаўцы маладзёжных ініцыятыў «100 ідэй для Беларусі».

Два молодежных проекта представят на республиканской выставке «100 идей для Беларусі» "Маладзечанская газета"

Гэта мерапрыемства, ініцыяванае БРСМ, даўно стала добрай традыцыяй. У чарговы раз яно з’яднала зацікаўленую і крэатыўную моладзь ад 14 да 35 гадоў.

Юнакі і дзяўчаты прадставілі праекты ў самых розных сферах, якія могуць быць карыснымі для грамадства. У конкурсе прадугледжаны шматлікія намінацыі – прамысловыя тэхналогіі і вытворчасць, архітэктура і камунальная гаспадарка, энергазберажэнне, хімічныя тэхналогіі і біятэхналогіі, культура, адукацыя, ахова здароўя, экалогія, інфармацыйныя тэхналогіі і шмат іншых.

Спачатку лепшыя ідэі моладзі разглядаюцца на ўзроўні раёнаў. Найбольш арыгінальныя  атрымліваюць пуцёўкі на абласны этап. Сёлета ён праходзіў у Жодзіне. Ад Маладзечаншчыны былі прадстаўлены чатыры праекты. Два з іх – ад гандлёва-эканамічнага каледжа. Распрацоўку «Абітурыент» падрыхтавалі выпускнік Сяргей Савінскі і чацвёртакурснікі Максім Шупляк, Аляксандр Храмцэвіч. Яна дапаможа навучэнцам вызначыцца з будучай прафесіяй, хутка і эфектыўна знайсці ўсю неабходную інфармацыю пра ўстановы адукацыі Беларусі. Гэты праект названы адным з лепшых на абласным этапе маладзёжных ініцыятыў і атрымаў пуцёўку на «рэспубліку». Таксама ад гандлёва-эканамічнага каледжа была прадстаўлена распрацоўка «Сакрэтныя міфы Беларусі». Яе аўтарамі з’яўляюцца чацвёртакурснікі Дзмітрый Паўлаў і Марк Карч-
міт. Назва праекта гаворыць сама за сябе: ён дае магчымасць пазнаёміцца з незвычайнай гісторыяй нашай краіны. Дапамагала навучэнцам ажыццяўляць праекты выкладчыца камп’ютарных дысцыплін Зоя Зянько.

Будзе прадстаўлена на «рэспубліцы» і работа 11-класніцы СШ №14 Алесі Кандрукевіч у тандэме з выкладчыкам біялогіі Віталіем Васільевым. Праект называецца «Фенольныя злучэнні раслін як сродак павелічэння тэрміну захоўвання бульбы». На думку аўтараў, гэта распрацоўка актуальная для сельскай гаспадаркі краіны.

11-класніца СШ №14 Алеся Кандрукевіч на абласным этапе «100 ідэй для Беларусі».



Таксама ад нашага раёна на «вобласці» быў прэзентаваны маштабны «Макет сістэмы відэаназірання аб’екта» ад Маладзечанскага дзяржаўнага каледжа. Гэта ідэя групы выкладчыкаў установы, якая зацікавіла і трэцякурсніка Данііла Жукоўскага. Аказаў тэхнічную кансультацыю і забяспечыў некаторым абсталяваннем дырэктар ПУП «Домасэрвіс» Віктар Корсакаў.

Заключны этап прэзентацыі-выстаўкі маладзёжных ініцыятыў «100 ідэй для Беларусі» запланаваны на пачатак вясны і пройдзе ён у сталіцы. Будзе прадстаўлена больш за 40 праектаў з усёй краіны, лепшыя прафінансуюць для далейшага ўкаранення. Экспертамі выступяць прадстаўнікі розных сфер дзейнасці і бізнесу.




Прочитано 1043 раз
Ірына Рабушка

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить