23.01.2019 9:43

В конкурсе «Ученик года Минской области» победил Владислав Божко из Молодечно

Адзінаццацікласнік гімназіі №7 Уладзіслаў Бажко стаў лепшым у конкурсе «Вучань года Мінскай вобласці-2018» у намінацыі «Вучэбная дзейнасць». Яму ўручаны адпаведнае пасведчанне, статуэтка «Вучань года-2018» і сімвалічны значок у выглядзе кнігі і сонца. Бацькі юнака атрымалі падзяку ад галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінскай вобласці. Урачыстасць адбылася ў Дзяржынску.

В конкурсе «Ученик года Минской области» победил Владислав Божко из Молодечно "Маладзечанская газета"

Спачатку на ўдзел заявіліся 99 вучняў з усяго сталічнага рэгіёна, пасля адборачных этапаў да фіналу дайшлі 25 з іх. Лепшых вылучалі ў чатырох намінацыях сярод школьнікаў і гімназістаў, якія дасягнулі пэўных поспехаў у вучобе, спорце, творчасці, грамадскай дзейнасці. Канкурсанты складалі партфоліа, рыхтавалі арыгінальныя «візіткі», дэманстравалі сваю эрудыцыю, веды і здольнасці.



У нашага Уладзіслава шмат талентаў. Ён добра вучыцца ў гімназіі, асаблівых поспехаў дасягнуў у хіміі, з’яўляецца пераможцам шматлікіх алімпіяд і турніраў па гэтым прадмеце.
Таксама захапляецца фота, айкідо, актыўна займаецца грамадскай дзейнасцю, прафарыентацыйнай работай сярод школьнікаў. А ў конкурсным эсэ на тэму «Калі я вырасту…» (заданне было аднолькавым для ўсіх удзельнікаў), Уладзіслаў расказаў аб… псіхіятрыі. Менавіта з гэтай галіной медыцыны ён марыць звязаць сваю будучыню. Таксама ў эсэ гімназіст узняў пытанне раўнапраўя ў грамадстве. Рыхтавацца яму дапамагалі настаўніца хіміі Наталля Пашчук і кіраўніцтва навучальнай установы.

Уладзіслаў прызнаўся, што было не проста спалучаць конкурсныя туры, якія якраз супалі з трэцім этапам рэспубліканскай прадметнай алімпіяды па хіміі. Дарэчы, па яго выніках маладзечанец адзначаны дыпломам першай ступені, цяпер ён рыхтуецца да заключнага этапу і адначасова да міжнароднай алімпіяды юных хімікаў, якая пройдзе ў Парыжы.

А перамога ў конкурсе «Вучань года Мінскай вобласці-2018», па прызнанні Уладзіслава, дапамагла яму адкрыць у сабе новыя грані і пераканацца ў тым, што ён крочыць да пастаўленых мэт у правільным кірунку.

Фота: архіў Уладзіслава БАЖКО.

Прочитано 2595 раз Последнее изменение 23.01.2019 9:43
Ірына Рабушка

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить