17.12.2018 8:01

Из коры, салфеток, пластика... Конкурс елок в колледже Молодечно

Напярэдадні навагодніх свят у Маладзечанскім дзяржаўным каледжы прайшоў конкурс авангардных ёлак і зімовых кампазіцый.

Из коры, салфеток, пластика... Конкурс елок в колледже Молодечно "Маладзечанская газета"


У ім прынялі ўдзел навучэнцы з усіх груп. Вырабы з незвычайных і арыгінальных матэрыялаў цяпер выстаўлены ў фае ўстановы.

Вікторыя Місюль і Віктар Плячко набываюць прафесію афіцыянта-бармена. У складзе сваёй групы яны прымалі актыўны ўдзел у конкурсе. Крэатыўным хлопцам і дзяўчатам удалося адлюстраваць спецыфіку будучай прафесіі. Кампазіцыя спалучыла розныя навагоднія атрыбуты і святочную сервіроўку стала. Незвычайнае дрэва, вырабленае з шышак, размясцілася на яловай «сурвэтцы».

— Усёй групай збіралі прыродны матэрыял, — расказвае Вікторыя. — Потым шышкі падсушвалі, рабілі аснову для дрэўца, акуратна прыклейвалі дэталі. Працавалі з задавальненнем!

Будучыя мантажнікі сантэхнічных сістэм  Юрый Крумінш, Дзмітрый Шарамет і Аляксей Яхімовіч (на здымку) дэталі для навагодняй прыгажуні з поліпрапіленавых трубак выразалі спецыяльнымі нажніцамі. Замацоўвалі тэрмаклеем, рабілі падстаўку, а потым упрыгожвалі святлодыёднай стужкай і неонавымі лямпачкамі. У канструкцыі ёсць акумулятар. Калі націснеш пальцам на кнопку — ёлка пачынае зіхацець.
Хлопцы расказваюць, што ідэю падказаў інтэрнэт. Пад кіраўніцтвам вопытнага майстра Віктара Сафонава за тры дні з’явіўся цікавы экспанат з падсветкай.

На зімовай экспазіцыі прадстаўлена больш за трыццаць работ. Яны з самага рознага матэрыялу: паперы, фанеры, кары дрэва, сурвэтак, лазы, пластыку, тканіны. Тут можна ўбачыць ёлачку з птушынага пер’я, музычных дыскаў, а яшчэ ў вы-глядзе незвычайных металічных канструкцый. Сімпатычны сімвал Новага года выраблены з пяці-літровай ёмістасці для вады.

Як расказала намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Ларыса Апаланюк, пераднавагоднія конкурсы праводзяцца ва ўстанове штогод. Сёлета вырашылі паспаборнічаць у вырабе авангардных ёлак і  зімовых кампазіцый. Гэта дазволіла моладзі праявіць свае творчыя фантазіі і нечым здзівіць. На перапынках юнакі і дзяўчаты збіраюцца ў фае, знаёмяцца з выстаўкай, абмяркоў-ваюць работы. А перад Новым годам Дзед Мароз са Снягурачкай адзначаць навучэнцаў за лепшыя ідэі, уручаць салодкія пачастункі.

Арыгінальныя вырабы будуць радаваць не толькі навучэнцаў і выкладчыкаў, але і гасцей каледжа. У пачатку студзеня тут традыцыйна праходзяць рэспубліканскія алімпіяды.

Святочную атмасферу ствараюць і іншыя дэталі, напрыклад, папяровыя ўзоры на вокнах. Цікавыя сюжэты быццам за-прашаюць у прыгожую зімовую казку, якую стварылі юнакі і дзяўчаты. Яны не казачнікі, яшчэ толькі вучацца. Прычым не толькі абранай спецыяльнасці, але і творчаму падыходу да с
Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://mgazeta.by/obrazovanie/item/3735-iz-kory-salfetok-plastika-konkurs-elok-v-kolledzhe-molodechno.html#sigProId88dbfc5f14
Прочитано 2452 раз
Людміла Цар

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить