29.11.2018 10:27

Сусветны дзень дзіцяці адзначылі ў СШ №5 Маладзечна

Источник

З нагоды Сусветнага дня дзіцяці ў мясцовай СШ №5 вучні «пасадзілі» сімвалічнае дрэўца і ўпрыгожылі яго папяровымі фігуркамі, на якіх напісалі свае жаданні. У падарунак ад дэпутата Людмілы Канановіч школьнікі атрымалі энцыклапедыі і кнігі аб прыродзе.

Сусветны дзень дзіцяці адзначылі ў СШ №5 Маладзечна "Маладзечанская газета"

Мары ў хлопчыкаў і дзяўчынак самыя розныя: прадоўжыць адукацыю ў ВНУ, пачытаць цікавую кнігу, адправіцца ў падарожжа, а яшчэ пра веласіпед, планшэт, сабаку… Як заўважыла дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Маладзечанскай гарадской выбарчай акрузе №72 Людміла Канановіч, усе жаданні дзяцей у нашай краіне ажыццявімыя.

Трэба заўважыць, што Людміле Мікалаеўне не проста было вылучыць час у насычаным працоўным тыдні ў выбарчай акрузе, на працягу якога яна праводзіла асабісты прыём грамадзян, удзельнічала ў абласным міжведамасным семінары па пытаннях рэалізацыі Дэкрэта №18 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядобранадзейных сем’ях». Людміла Канановіч абагульняла беларускі вопыт прафілактыкі сацыяльнага сіроцтва, які лічыцца найбольш паспяховым у свеце, у першую чаргу дзякуючы зладжанаму ўзаемадзеянню заканадаўчай і распарадчай улады.  

У СШ №5 парламентарый прыехала невыпадкова. Тут яна вучылася і пэўны час выкладала матэматыку. Людміла Мікалаеўна нават зазірнула ў клас, дзе яшчэ вучаніцай асвойвала гэты прадмет. Дарэчы, цяпер у ім займаюцца пачаткоўцы.

-- Школа папрыгажэла і… памаладзела. Ранейшымі засталіся ўтульная, добразычлівая атмасфера, а таксама агеньчык у вачах педагогаў, якія ўпэўнена вядуць выхаванцаў па краіне ведаў, -- зазначыла дэпутат.

Сярод гасцей была і намеснік начальніка ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Жанна Карповіч. З гэтай школай звязаны пэўны адрэзак яе прафесійнага шляху. Тут яна выкладала біялогію і геаграфію.

Гаварылі на свяце на сур’ёзную тэму аб правах і абавязках дзяцей, прыгадалі адпаведную Канвенцыю. Старшакласнікі трапна ўжыліся ў ролі… Канвенцыі і яе артыкулаў. Такім чынам, складаны і неабходны матэрыял патлумачылі ў пазнавальна-гульнявой форме і з выкарыстаннем інтэрактыву.

Была засяроджана ўвага і на тым, што ўжо шмат гадоў існуе рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Беларускі дзіцячы фонд». «Абараняць правы дзяцей, аказваць ім матэрыяльную, гуманітарную, медыцынскую, юрыдычную і іншую дапамогу – галоўная яго задача», -- падкрэсліла Жанна Карповіч, якая з’яўляецца старшынёй раённага падраздзялення фонду. Разам з Людмілай Канановіч яны падарылі вучням СШ №5 энцыклапедыі і пазнавальныя кнігі аб прыродзе. Такім чынам была перададзена эстафета правядзення праекта «Перадай дабро па крузе», які па ініцыятыве дэпутата ўжо другі год ладзіцца з удзелам грамадскіх арганізацый.

На свяце аформілі цікавыя тэматычныя пляцоўкі і фотазоны. Шмат жадаючых было «павандраваць» па адмысловай карце са слоганам «Маладзечна – горад, дружалюбны дзецям». Школьнікі склалі яе разам з педагогамі. Каляровай папяровай стужкай кожны пазначаў любімае месца ў родным горадзе. Галоўныя плошчы, вялікія і малыя вуліцы, Палац культуры, дзіцячая мастацкая школа мастацтваў – у кожнага яно сваё… Побач з картай была замацавана своеасаблівая памятка «Якім чынам зрабіць Маладзечна лепшым». Тут таксама ў кожнага сваё меркаванне: захоўваць чысціню на вуліцах, у парках і ў думках, быць шчырым, дапамагаць больш слабым, дзяліцца добрым настроем і ўсміхацца прахожым.

Сусветны дзень дзіцяці адзначаецца 20 лістапада. Гэта свята ініцыявала ў 1954 годзе Генеральная Асамблея ААН. У 1959-м, таксама 20 лістапада, была прынятая Дэкларацыя правоў дзіцяці, а ў 1989-м -- Канвенцыя аб правах дзіцяці.

Фота: Ірына РАБУШКА.

 

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://mgazeta.by/obrazovanie/item/3656-susvetny-dzen-dzitsyatsi-adznachyli-ssh-5-maladzechna.html#sigProId490c769b0a
Прочитано 1713 раз Последнее изменение 29.11.2018 10:27
Ірына Рабушка

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить