16.11.2018 17:33

Маладзечанскі педагог Вольга Царык абараніла кандыдацкую дысертацыю

Источник

У дзень святкавання 60-годдзя музычнага каледжа імя Міхала Клеафаса Агінскага яго выкладчыца Вольга Царык атрымала дыплом кандыдата навук у галіне мастацтвазнаўства.

Маладзечанскі педагог Вольга Царык абараніла кандыдацкую дысертацыю "Маладзечанская газета"

Яе дысертацыя, прысвечаная музычнай культуры малых гарадоў Мінскай вобласці ў XX - пачатку XXI стагоддзя, першае такога роду комплекснае даследаванне ў айчынным мастацтвазнаўстве. Сімвалічна, што абарона дысертацыі адбылася менавіта ў Год малой радзімы, хаця работа над ёй пачалася нашмат раней. Аўтар па крупінках збірала матэрыялы. Яна пабывала ва ўсіх раёнах Міншчыны, сустрэлася з многімі кампазітарамі і выканаўцамі, перагарнула дзясяткі кніг, часопісаў, падшывак раённых газет.

Чатыры гады аспірантуры, столькі ж гадоў падрыхтоўкі да абароны навуковай працы, плён якой – важкі том у 258 старонак фармату А4. Адзін з шасці яго экзэмпляраў захоўваецца ў Вышэйшай Атэстацыйнай Камісіі Рэспублікі Беларусь, другі – у Нацыянальнай бібліятэцы, трэці – у Акадэміі музыкі, дзе вучылася і пісала дысертацыю Вольга, чацвёрты – у родным каледжы, куды яна паступіла пасля гімназіі-каледжа мастацтваў і дзе дзесяць гадоў выкладае музычна-тэарэтычныя дысцыпліны, узначальвае цыклавую камісію «Музыказнаўства».

Практычнае выкарыстанне – галоўны плён любой навуковай працы. Сёння можна з поўнай упэўненасцю сказаць, што дысертацыя нашай зямлячкі не будзе пыліцца на паліцы: навуковыя распрацоўкі Вольгі Славаміраўны ўкараняюцца ў навучальны працэс. У Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі яны выкарыстоўваюцца ў рамках курса «Гісторыя беларускай музыкі XX стагоддзя». Акцэнт на маладзечанскі рэгіён робіць навукоўца на сваіх занятках у каледжы. Педагог актыўна папулярызуе музычную культуру Міншчыны: з навуковымі дакладамі яна выступала на 16 міжнародных і рэспубліканскіх канферэнцыях, выйшла 12 яе публікацый, 60 аўтарэфератаў. Цяпер ідзе работа па стварэнні манаграфіі на аснове дысертацыі, ёсць задума надрукаваць асобную брашуру «Музычная культура маладзечанскага рэгіёна XX – пачатку XXI стагоддзя».

Больш падрабязна -- у "МГ" за суботу, 17 лістапада.

Прочитано 2847 раз Последнее изменение 16.11.2018 17:33
Анжаліка Крупянькова

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить