12.11.2018 12:23

Заскавіцкая школа адзначыла 50-годдзе

Источник

«Школа – гэта маё жыццё, гэта маё ўсё!» Гэтыя словы ўслед за настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Аленай Бенедычук можа паўтарыць кожны педагог і вучань Заскавіцкага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад — базавая школа.

Заскавіцкая школа адзначыла 50-годдзе "Маладзечанская газета"

У невялікай, але вельмі ўтульнай навучальнай установе асаблівая атмасфера, гэта сапраўды другі дом для настаўнікаў і іх выхаванцаў. На мінулым тыдні цяперашнія і былыя вучні, педагогі, бацькі віншавалі родную школу з 50-годдзем.

На юбілейнай урачыстасці было шмат гасцей. Старшыня Лебедзеўскага сельвыканкама Тамара Дудзіч уручыла дырэктару школы Віталію Анопу падзячнае пісьмо калектыву за паўвекавую плённую працу па навучанні і выхаванні юнага пакалення. Адзначана таксама адна са старэйшых педагогаў Людміла Сарока, якая працуе настаўніцай фізічнага выхавання з 1980 года.

Начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Іна Драпеза павіншавала калектыў ад імя раённага выканаўчага камітэта, адзначыла, што ў апошнія гады школа абнавілася, набыла сучасны выгляд. У гэтым заслуга ўсяго калектыву, яго былых кіраўнікоў, цяперашняга дырэктара Віталія Анопа. Парадавалі і падарункі: ад райвыканкама – сертыфікат на набыццё неабходнай мэблі, ад упраўлення па адукацыі, спорце і турызме – халадзільнік, ад раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі — прынтар. Многія педагогі былі заахвочаны. Ганаровымі граматамі галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінскага аблвыканкама ўзнагароджана Алена Бенедычук, райвыканкама – Людміла Шурпік, Людміла Сарока, падзячным пісьмом – Лілія Гарэлік.

Усе разам перагарнулі старонкі відэаальбома, пазнаёміліся з мінулым навучальнай установы, добрым словам прыгадалі яе былых кіраўнікоў Аляксея Маскацініна, Мікалая Кавалеўскага, Аркадзія Касцюка, Аляксандра Салагуба, Людмілу Шурпік, Льва Радзюкевіча. Дарэчы, у фае другога паверха была наладжана выстаўка пра гісторыю ўстановы.

Поўнасцю матэрыял размешчаны ў "МГ" за суботу, 10 лістапада.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://mgazeta.by/obrazovanie/item/3565-zaskavitskaya-shkola-adznachyla-50-gado.html#sigProIda5a2ff4cb5
Прочитано 2882 раз Последнее изменение 12.11.2018 12:23
Анжаліка Крупянькова

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить