06.11.2018 14:43

Школа актыўнасці

Нядаўна журналісты нашага выдання ў рамках адзінага Дня інфармавання для навучэнцаў прынялі ўдзел у праекце «ШАГ – Школа Актыўнага Грамадзяніна». Адкрыты дыялог праходзіў пад дэвізам: «100 пытанняў даросламу: падзеі, факты, каментарыі». У цэнтры ўвагі была прафарыентацыйная работа.

Творчыя супрацоўнікі «Мала-дзечанскай газеты» пазнаёмілі хажоўцаў са спецыфікай сваёй дзейнасці, падзяліліся вопытам, асабістымі ўражаннямі, адказалі на пытанні юнакоў і дзяўчат. Некаторыя старшакласнікі вызначыліся з будучай прафесіяй. Дзевяцікласніцы Дар’я Аляксеева і Юлія Вайткевіч годна прадставілі навучальную ўстанову ў намінацыях «Фотагалерэя» і «Відэасюжэт» на конкурсе юных журналістаў «Ты ў эфіры», прысвечаных Году навукі і 500-годдзю беларускага кнігадрукавання.

Тэмай размовы сталі таксама гіс-тарычныя падзеі і даты.Тычыліся яны дзяржаўнага свята – Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі. Юнакі і дзяўчаты паказалі сваю эрудыцыю. Нямала патрыятычных і працоўных акцый праводзіцца ў школе. Адна з іх — «Добрае сэрца». Да святкавання 100-годдзя ВЛКСМ хажоўскія актывісты БРСМ, пярвічнай арганізацыі «Белая Русь» пасадзілі ля школы яблыневую алею. Магчыма, гэта першы крок на шляху да больш значных спраў.

— Дрэўцы падрастуць і парадуюць сваімі сакавітымі пладамі не адно пакаленне! — гаварылі ўдзельнікі.

Некаторы час таму навучэнцы стварылі стылізаваную фотазону. Беражліва захоўваецца ў школе альбом «Летапіс піянерскай славы». Каб упэўнена ісці наперад, трэба добра ведаць гісторыю сваёй краіны, яе ўрокі. Тады жыццё новых пакаленняў будзе мірным і спакойным, напоўненым паспяховай вучобай, стваральнай працай, грамадскімі справамі, творчымі і спартыўнымі дасягненнямі.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Прочитано 43 раз Последнее изменение 06.11.2018 14:43
Людміла Цар

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить