29.08.2018 8:43

«Образование Минской области -- основа устойчивого развития региона»

Источник

Такой была тэма жнівеньскай абласной педагагічнай канферэнцыі, якая прайшла ў Маладзечне.

«Образование Минской области -- основа устойчивого развития региона» "Маладзечанская газета"

На мерапрыемстве прысутнічалі каля тысячы чалавек: прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, грамадскіх арганізацый, лідары прафсаюзнага руху, педагагічная грамадскасць з усіх раёнаў Мінскай вобласці і горада Жодзіна, маладыя спецыялісты, ветэраны педагагічнай працы.

На выставах, якія разгарнуліся перад Палацам культуры і ў холах будынка, удзельнікі і госці канферэнцыі пазнаёміліся з дасягненнямі сістэмы адукацыі Міншчыны. Педагогі і навучэнцы праводзілі майстар-класы, прадстаўлялі бізнес-праекты і даследчыя работы, запрашалі на тэатралізаваныя ўрокі і паказальныя выступленні.

Шмат фота -- тут.

Старшыня Мінскага аблвыканкама Анатолій Ісачэнка ў сваім выступленні адзначыў, што педагагічныя калектывы Міншчыны працуюць паспяхова. Навучэнцы паказваюць высокія вынікі на міжнародных алімпіядах. У параўнанні з мінулым годам вырас сярэдні бал па прадметах на ЦТ, павялічылася колькасць вучняў, якія атрымалі 100 балаў.

— Сёння неабходна зрабіць усё, каб кожнае дзіця максімальна рэалізавала свае здольнасці. Важнымі складальнікамі работы педагогаў з’яўляюцца падрыхтоўка выпускнікоў да дарослага жыцця, дапамога ў выбары прафесіі, выхаванне любові да роднай зямлі, актыўнай грамадзянскай пазіцыі.
У той жа час старшыня аблвыканкама засяродзіў увагу на тым, што неабходна прадоўжыць работу па аснашчэнні ўстаноў адукацыі сучаснымі сродкамі навучання, а таксама па павышэнні прэстыжу прафесійнай адукацыі. Граматныя, канкурэнтаздольныя рабочыя кадры — важны рэсурс мадэрнізацыі вытворчасці і ўмацавання эканомікі краіны.

Выконваючая абавязкі начальніка галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама Таццяна Апраніч расказала пра дасягненні і асноўныя кірункі развіцця ўстаноў адукацыі вобласці і нагадала, што ўстойлівасць сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны залежыць ад якасці адукацыі, эфектыўнасці работы ўсёй сістэмы, а індыкатар эфектыўнасці сферы — гэта здольнасць прымяніць веды на практыцы.

На Міншчыне функцыянуюць 1204 навучальныя ўстановы. Вобласць знаходзіцца на лідзіруючых пазіцыях па колькасці ўстаноў адукацыі, якія рэалізуюць інавацыйныя і эксперыментальныя праекты.
— Сёння, ва ўмовах рыначнай эканомікі, неабходна гаварыць пра пераход на новы ўзровень эканамічнага выхавання дзяцей і моладзі, фінансавую культуру кожнай навучальнай установы. Трэба больш актыўна ўкараняць сучасныя формы работы, стартапы, бізнес-праекты, нацэленыя на эканамічны эфект, — падкрэсліла Т. Апраніч.

Упарадкавана структура падрыхтоўкі рабочых кадраў. Штогод завяршаюць навучанне звыш 3000 рабочых і 1500 спецыялістаў, многія атрымліваюць дзве і больш прафесіі, маюць павышаны ўзровень кваліфікацыі. Па словах Т. Апраніч, у каледжах і ліцэях уводзяцца новыя спецыяльнасці і кваліфікацыі. Тут вельмі важна актывізаваць узаемадзеянне ўстаноў адукацыі з заказчыкамі кадраў, арганізаваць навучанне ва ўмовах вытворчасці, рэалізаваць адпаведнасць кваліфікацыі рабочых кадраў міжнародным стандартам, правесці тэхнічнае пераабсталяванне ўстаноў.

Даступнасць і варыятыўнасць сістэмы спецыяльнай адукацыі дазваляюць забяспечыць высокі паказчык ахопу дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. У новым навучальным годзе неабходна прадоўжыць развіццё сістэмы ранняй комплекснай дапамогі і сацыялізацыі выхаванцаў, інклюзіўных працэсаў, актывізаваць дапамогу бацькам у выхаванні асаблівых дзяцей.

Перад сістэмай адукацыі вобласці пастаўлены задачы, абумоўленыя дзяржаўнай і рэгіянальнай палітыкай, прадыктаваныя мэтамі ўстойлівага развіцця.

Па словах Т. Апраніч, выхаваўчы патэнцыял сістэмы адукацыі вобласці неабходна накіраваць на станаўленне асобы выпускніка як грамадзяніна і патрыёта, як прафесіянала-працаўніка, адказнага сем’яніна.

У сваім выступленні начальнік галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Эдуард Тамільчык адзначыў, што ўмацаванне пазіцый беларускай сістэмы адукацыі на сусветным узроўні праяўляецца як у росце колькасці замежных грамадзян, якія жадаюць вучыцца ў нас, так і ў перамогах юных беларусаў на міжнародных алімпіядах, у гатоўнасці замежных кампаній прыняць на работу выпускнікоў навучальных устаноў. Гэта вынік паспяховай працы педагогаў на ўсіх узроўнях.

Для ўдзельнікаў мерапрыемства лепшыя канцэртныя нумары падрыхтавалі дзіцячыя і маладзёжныя калектывы Мінскай вобласці.

Прочитано 4080 раз
Лилия Липницкая

Редактор интернет-сайта

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить