17.08.2018 12:02

Школы Молодечненщины готовятся к новому учебному году

Источник

Як да 1 Верасня рыхтуюцца на Маладзечаншчыне? Якіх перамен чакаць педагогам і выхаванцам? Пра гэта і не толькі мы пагаварылі з начальнікам упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Інай Драпеза.

Школы Молодечненщины готовятся к новому учебному году "Маладзечанская газета"


— У чым асаблівасці новага навучальнага года?
— Самае значнае змяненне — магчымасць атрымаць базавую адукацыю ў гімназіях без уступных іспытаў. Адпаведны ўказ кіраўніка дзяржавы з’явіўся сёлета 25 студзеня. Будуць забяспечаны роўныя ўмовы абсалютна ва ўсіх установах агульнай сярэдняй адукацыі незалежна ад таго, сельская гэта школа ці гарадская гімназія. У шэрагу ўстаноў раёна прадоўжыцца навучанне ў педагагічных і агракласах. Дарэчы, яны запатрабаваныя ў вучняў. Таксама прадоўжым паэтапны пераход на абноўленыя вучэбныя праграмы па ўсіх прадметах у шостых і восьмых класах. Сістэма ацэнкі ведаў застанецца ранейшай, нягледзячы на тое, што тэма па-ранейшаму актуальная сярод бацькоў. А вось у колькі будуць пачынацца заняткі ў школьнікаў — пытанне пакуль адкрытае.

— Колькі вучняў сядуць за парты першага верасня?
— Усяго 14520 хлопчыкаў і дзяўчынак. Гэта на 482 больш, чым у мінулым навучальным годзе, што, безумоўна, радуе і сведчыць аб паступовай стабілізацыі дэмаграфічнай сітуацыі. Першакласнікаў – 1724, на 236 больш, чым летась. Адзінаццацікласнікаў – 766, што таксама больш на 27. Павялічылася і колькасць дашкольнікаў — з 5998 да 6063.

— Як падрыхтаваліся навучальныя ўстановы да 1 Верасня?
— У многіх установах на летніх канікулах ішлі рамонтныя работы, каб выхаванцам было ўтульна, цёпла і камфортна. Прыводзілі ў парадак памяшканні, калідоры, фасады… Адзначу СШ №14 і СШ №12, гімназію-каледж мастацтваў, Аляхновіцкую СШ, Хажоўскі дзіцячы сад за крэатыўнае афармленне кабінетаў і памяшканняў. Гэтымі днямі завяршаецца рамонт у харчблоках СШ №5 і СШ №11. Будзе часткова заменена асфальтавае пакрыццё ў яслях-садзе №33.

— Сярод настаўнікаў ёсць тыя, хто перад Днём ведаў хвалюецца больш за іншых. Гэта маладыя спецыялісты. Колькі іх сёлета прыйдзе ў мясцовыя навучальныя ўстановы?
— Да работы прыступяць 42 пачынаючыя педагогі. Летась, дарэчы, іх прыйшло 70. Сёлета пераважная большасць — гэта выкладчыкі нямецкай і англійскай моў. Пакуль ёсць вакансіі настаўнікаў матэматыкі, французскай мовы, фізічнай культуры і здароўя, а таксама выхавальнікаў з вышэйшай адукацыяй. Але да пачатку навучальнага года, мяркую, яны будуць закрыты. Хіба толькі застанецца дэфіцыт кадраў у дашкольных установах. Справа ў тым, што ў нас хапае выхавальнікаў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй, але нестае з вышэйшай. Яны зусім не ўступаюць адзін аднаму ў веданні сваёй прафесіі, але, як кажуць, рэаліі патрабуюць выхавальнікаў з дыпломам ВНУ. Чым больш такіх спецыялістаў, тым больш высокі прэстыж установы і ў цэлым сістэмы адукацыі раёна. З мэтай павелічэння колькасці выхавальнікаў з вышэйшай адукацыяй наша ўпраўленне штогод накіроўвае людзей на перападрыхтоўку альбо вучобу ў ВНУ. Летась гэта было адпаведна 10 і 5 педагогаў.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Прочитано 1899 раз
Ірына Рабушка

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить