05.10.2020 11:41

Самавар: раскоша ў латуні, тампаку і бронзе

Як правільна заварыць чай, арганізаваць сапраўдную чайную цырымонію – пра гэта і многае іншае можна даведацца ў Мінскім абласным краязнаўчым музеі на новай выстаўцы «Пра самавары і не толькі…».

Наталля Ігнатовіч і Ірына Стэсік вучацца правілам чаяпіцця. Наталля Ігнатовіч і Ірына Стэсік вучацца правілам чаяпіцця. "Маладзечанская газета".

У вандроўку па «самаварна-чайнай» гісторыі XIX-XX стагоддзяў мы адправіліся разам з навуковым супрацоўнікам Таццянай Беразавец.

— Галоўны «герой» выстаўкі, безумоўна, самавар, — расказвае яна. – Усе 12 – з фондаў нашай установы. Пакаленне музейшчыкаў 1970-1980-х гадоў збірала іх у час экспедыцый па рэгіёнах сталічнай вобласці. Таксама ўвазе наведвальнікаў мы прадстаўляем арыгінальныя сервізы і іншыя прадметы чайнай культуры.

Да гісторыі экспанатаў навуковы супрацоўнік падыходзіць не інакш як па-навуковаму і можа арганізаваць асобную экскурсію па кожным з іх. На выстаўцы нават размешчана схема ўстройства самавараў розных канструкцый і адпаведна часоў.

Музейныя работнікі пастараліся аднавіць атмасферу купецкага чаяпіцця і застолле заможнага селяніна. Антураж ствараюць чайныя прылады мінулых эпох.

А ці ведалі вы, што на працягу доўгіх часоў самавары лічыліся раскошай? Іх выраблялі, напрыклад, з латуні, тампаку (сплаў медзі з цынкам), бронзы. Цана залежала ад вагі і складала ў сярэднім 10-15 рублёў. Для параўнання: зарплата дробнага служачага была 16 рублёў.

Самы стары самавар на выстаўцы датуецца канцом XІX стагоддзя. Ён быў зроблены на знакамітай тульскай вытворчасці Баташова.

— Чым больш на такіх самаварах размяшчалася клем, тым даражэй яны цаніліся, — удакладняе Таццяна Беразавец. – Як бачна, на нашым «экспанаце» іх нямала.

Музейныя работнікі сістэматызавалі і гісторыю з’яўлення электрычных самавараў. Як вядома, у савецкія часы іх вытворчасць паставілі на паток, але сустракаліся і рэдкія экзэмпляры. Пра іх таксама з задавальненнем раскажуць вам на выстаўцы…

Ёсць тут і радашковіцкая кераміка, і чэшскі фарфор, і іншы адмысловы посуд, што ўразіць нават самага спакушанага наведвальніка.

— Вось гэтыя падшклянкі заўсёды інтуітыўна звязваюць з чыгункай. У такіх сапраўды падаюць чай пасажырам у вагонах, — працягвае навуковы супрацоўнік. – Але гэта зручная прылада з’явілася нашмат раней за чыгунку. У чайнай цырымоніі жанчынам прапаноўвалася піць чай з фарфоравага посуду, а мужчынам – са шклянак. Каб гарачы духмяны напітак было піць больш зручна, і прыдумалі падшклянкі. Існуе і больш празаічная версія: яны з’явіліся акурат тады, калі з’явіўся сам чай.
Безумоўна, у розных мясцінах, народаў і свае традыцыі чаяпіцця. На Усходзе гэта, найперш, зварот да свайго ўнутранага свету, у славян – стасункі адзін з адным.

Прыгатаваць чайны збор з ліпы, мяты і скрыпеню (иван-чай) можна і на выстаўцы. Работнікі музея, якія назапасілі зёлак, раскажуць, як правільна потым заварыць напітак дома, каб у поўнай меры наталіцца ім і ўспомніць вандроўку па «самаварна-чайнай» гісторыі.

Выстаўка прадоўжыцца да 30 кастрычніка ўключна.

Фота: Ірына РАБУШКА.

 

 

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://mgazeta.by/kultura/item/7771-samavar-raskosha-latuni-tampaku-i-bronze.html#sigProId8a3f9d42be
Прочитано 782 раз
Ірына Рабушка

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить