Мебель
26.03.2020 8:43

Душа, як ліра…

Не сакрэт, што ўсе бацькі хочуць, каб іх дзеці выраслі сумленнымі, выхаванымі, усебакова развітымі і працавітымі людзьмі. А яшчэ таленавітымі. У гімназіі №10 добра разумеюць, што калі правільна развіваць задаткі хлопчыкаў і дзяўчынак, у іх абавязкова з’явяцца здольнасці.

В качестве иллюстрации. В качестве иллюстрации. Фото из открытых источников.

Для гэтага ў навучальнай установе робіцца шмат. Але галоўнай задачай, якую педага-гічны калектыў паставіў перад сабой і паспяхова вырашае ў важнай справе выяўлення таленту ў дзяцей, тут лічаць стварэнне спрыяльных умоў для самавыражэння і самарэалізацыі навучэнцаў. У гімназіі працуюць шматлікія гурткі, студыі, клубы, дзе кожны можа знайсці сабе занятак па душы. Адзін з самых запатрабаваных – узорны калектыў «Танцавальны клуб «Грацыя», якім на працягу доўгіх гадоў кіруе здольны педагог Дзмітрый Хаўронін. Бадай, ніводнае мерапрыемства не абыходзіцца без удзелу яго выхаванцаў. Паспяхова выступаюць юныя танцоры і ў розных конкурсах, у тым ліку рэспублі-канскага, міжнароднага ўзроўню, дзе заваёўваюць узнагароды.

— Кожны чалавек унікальны па-свойму, таму што нараджаецца са сваімі здольнасцямі, адоранасцю, і яму трэба дапамагчы сфарміравацца,—лічыць Дзмітрый Аляксеевіч. — І чым больш яркія і разнастайныя жыццёвыя пачуцці будуць у дзіцяці, тым хутчэй праявіцца яго талент. Інтуітыўная цяга да асобнага роду дзейнасці, у тым ліку і да мастацтва, стане потым больш асэнсаванай.

Ва ўдзельнікаў грамадскага аб’яднання «Клуб стасункаў і творчасці «Гармонія», якое існуе ў гімназіі, ёсць дэвіз:

«Душа, как лира,
Сердце – камертон,
И мы должны звучать
для Мира,
С Душой, с Любовью,
с Богом в тон!».

Гэтыя паэтычныя радкі найлепш адлюстроўваюць цікавае і насычанае рознымі мерапрыемствамі творчае жыццё навучальнай установы.

 

Прочитано 82 раз
Вячаслаў Табулін

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить