11.02.2020 16:52

У тройцы тых, хто прадставіць Мінскую вобласць на фестывалі «Маладзечна-2020», -- маладзечанка Дзіяна Бажко

Названы імёны тых, хто прадставіць сталічны рэгіён на конкурсе маладых выканаўцаў-эстраднікаў на Нацыянальным фестывалі беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2020».

Маладзечанка Дзіяна Бажко (справа) і мінчане Ганна Зайцава і Данііл Мышкавец прадставяць Мінскую вобласць летам 2020 года на фестывалі. Маладзечанка Дзіяна Бажко (справа) і мінчане Ганна Зайцава і Данііл Мышкавец прадставяць Мінскую вобласць летам 2020 года на фестывалі.

Абласны адборачны тур, па традыцыі, адбыўся ў мясцовым Палацы культуры. Васямнаццаць пачынаючых спевакоў змагаліся за права выступіць на галоўнай фестывальнай сцэне. Яны выканалі па дзве кампазіцыі пад фанаграму «мінус1». Пераважна гучалі вядомыя творы, якія артысты імкнуліся спяваць «пад арыгінал» альбо ў аранжыроўцы.

На фестывалі «Маладзечна-2020» выступяць маладзечанка Дзіяна Бажко і мінчане Ганна Зайцава і Данііл Мышкавец. Дзіяна спрабавала свае сілы ў гэтым конкурсе ў трэці раз. Яна вучыцца на чацвёртым курсе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, а таксама працуе ў аркестры ансамбля песні і танца ўнутраных войск. Ганна і Данііл навучэнцы адпаведна чацвёртага і трэцяга курсаў Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў. І ўсе яны аднолькава мараць пра вялікую сцэну.

Сярод журы былі намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Яўгеній Асташоў, а таксама нашы землякі Дзмітрый Сушко (загадчык аддзела мультымедыйных тэхналогій Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці, кампазітар, аранжыроўшчык), Алена Атрашкевіч (кампазітар і педагог).

Ірына РАБУШКА.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Прочитано 1631 раз Последнее изменение 11.02.2020 16:52
Ірына Рабушка

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Медиа

Диана Божко. Песня "Грэх"

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить