20.01.2020 12:42

Пераможцам конкурсу прыпевак прызнаны Віктар Сыракваш

Прыз пераможцы ў  конкурсе прыпевак уручылі Віктару Сыраквашу з Заскавіч.

Галоўны рэдактар «Маладзечанскай газеты» Віталій Крупянькоў уручыў прыз пераможцы конкурсу Віктару Сыраквашу. Галоўны рэдактар «Маладзечанскай газеты» Віталій Крупянькоў уручыў прыз пераможцы конкурсу Віктару Сыраквашу.

Прыпеўкі пра "Маладзечаснкую газету" на нашым сайце: чытайце тут.

Як і абяцалі, вынікі конкурсу мы падвялі перад старым Новым годам. Па аднагалосным рашэнні журы, якое ўзначаліў галоўны рэдактар нашай газеты Віталій Крупянькоў, пераможцам прызнаны Віктар Сыракваш з вёскі Заскавічы. Ён першым адазваўся на наш конкурс, яго прыпеўкі былі самымі змястоўнымі, дасканалымі па рытме і рыфме, напоўненыя добрым гумарам.

Віктар Ільіч не навічок у паэзіі, музыцы. З маладых гадоў ён не расстаецца з акардэонам, а вершы пачаў пісаць яшчэ ў школе. Любімы яго жанр – байкі. З якой бы сцэны іх ні чытаў – слухачы ў захапленні. Друкаваліся яны ў нашай літаратурнай старонцы «Купалінка». Доўгі час Віктар Сыракваш адпрацаваў у сферы культуры, дзесяць гадоў быў дырэктарам Заскавіцкага дома культуры. Цяпер на пенсіі з’яўляецца акампаніятарам у Заскавіцкім і Маркаўскім дамах культуры. У яго творчай скарбонцы каля паўтара дзясятка песень, словы і музыку да якіх склаў сам. Любоў да Радзімы, каханне, сяброўства – тэмы, якія хвалююць і натхняюць.

Нам прыемна было ўручыць гэтаму творчаму чалавеку прыз ад «Маладзечанскай газеты» – электратостар. Спа-дзяёмся, ён будзе карысным для сям’і Сыракваш, якая выпісвае нашу газету шмат дзесяцігоддзяў.

Анжаліка КРУПЯНЬКОВА.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

А на завяршэнне конкурсу – яшчэ адна нізка прыпевак ад Віктара Сыракваша.
***
Хто шчыруе на палетках
Плённа, зладжана, з ахвотай,
Аб іх пішуць у газетах,
І мы бачым іх на фота.
***
Хацеў Клім купіць карову,
Аж тры вёскі абхадзіў.
Кажа жонка: «Бесталковы!
Па аб’явах паглядзі!».
***
Бабка кажа: «Люблю піццу,
Толькі цесная спадніца».
Дзед: «На ежу не ўлягай,
Лепш «раёнку» пачытай!
***
Спытаў бабу дзед: «Марфута,
Ці купіла цыгарэты?».
«Дым – атрута, лепш я, мілы,
Пайду выпішу газету!».
***
Калі ты гарыш да працы,
Лепш шчыруеш, чым усе,
Тады будзеш красавацца
На газетнай паласе!

Прочитано 174 раз Последнее изменение 20.01.2020 12:42
Анжаліка Крупянькова

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить