08.01.2020 12:21

У Маладзечне рэалізуюць рэспубліканскі праект па прапагандзе чытання і літаратуры

Мясцовы магазін «Спадчына» ААТ «Белкніга» стаў пляцоўкай для ажыццяўлення рэспубліканскага праекта па прапагандзе мастацкай літаратуры, які арганізаваны пад эгідай Міністэрства інфармацыі.

Загадчык магазіна «Спадчына» ААТ «Белкніга» Сяргей Субаткоўскі. Загадчык магазіна «Спадчына» ААТ «Белкніга» Сяргей Субаткоўскі. "Маладзечанская газета".

Па выніках за мінулы год наша «Спадчына» таксама ўвайшла ў лік самых эфектыўных гандлёвых аб’ектаў у краіне па продажы вучэбнай літаратуры. Магазін нават адзначаны дыпломам ІІ ступені.

Аматараў мастацкіх кніг сёлета новымі паступленнямі будуць радаваць кожны тыдзень. У рамках праекта запланаваны таксама цікавыя аўтограф-сустрэчы з пісьменнікамі. З маладзечанцамі ўжо сустракаўся Віктар Шніп. Дарэчы, у 2008 годзе ён стаў лаўрэатам спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у намінацыі «Мастацкая літаратура».

Летась найбольш запатрабаванымі ў «Спадчыне» сталі раман «Каласы пад сярпом тваім» і аповесць «Дзікае паляванне караля Стаха» Уладзіміра Караткевіча. Прычым найчасцей іх набывалі маладыя людзі ва ўзросце 20-28 гадоў. Не выходзяць з топа творы рускіх класікаў, сярод якіх Аляксандр Пушкін, Фёдар Дастаеўскі, Міхаіл Булгакаў. Карыстаўся папулярнасцю таксама раман «В метре друг от друга» англійскіх пісьменнікаў Мікі Дотры, Тобіаса Іаконіса, Рэйчал Ліпінкот. Такая літаратура, як кажуць, не мае ўзросту. Яна запатрабаваная і падлеткамі, і дарослымі чытачамі. Тое ж можна сказаць пра коміксы, дэтэктывы, фэнтэзі і пра кнігі, якія дапамагаюць адшукаць шлях да самога сябе.

— Юнакі і дзяўчаты нярэдка аддаюць перавагу Love story ірландскага аўтара Сесіліі Ахерн і англійскай раманісткі Джоджа Моес. У чытачоў са-ліднага ўзросту ў фаворы гістарычны жанр, асабліва раман «Крестоносцы» Генрыка Сянкевіча. Ахвотна бяруць мастацкую літаратуру, аформленую яркімі ілюстрацыямі ў стылі 1960-1970-х гадоў. Летась сярод такіх быў вельмі запатрабаваны раман «Робинзон Крузо» англійскага пісьменніка Даніэля Дэфо, — дадае Сяргей Субаткоўскі.

Ужо на працягу многіх гадоў не страчвае папулярнасці дзіцячая савецкая класіка і энцыклапедыі, напісаныя простай мовай і аздобленыя малюнкамі. Увогуле, бацькі цікавяцца кнігамі па выхаванні, парадамі псіхатэрапеўтаў, псіхолагаў, іншых спецыялістаў.

А самай дарагой пакупкай летась у нашай «Спадчыне» стаў фотаальбом пра творчасць брытанскай электронік-рок-групы «Depeche Mode». Ён каштаваў звыш 110 рублёў.
***
У сістэме «Белкнігі» 101 кнігарня, у праекце задзейнічаны 23 у шасці гарадах. Такім чынам, ён ажыццяўляецца на базе мага-зінаў у Мінску, Магілёве, Брэсце, Гомелі, Жодзіне, Маладзечне. Кожная пляцоўка з’яўляецца своеасаблівым цэнтрам папулярызацыі таго ці іншага напрамку літаратуры.

— У адпаведнасці з праве-дзеным маніторынгам у Маладзечне найбольш актыўна чытаюць мастацкую літаратуру, па якую прыходзяць менавіта ў «Спадчыну», — заўважыў яе загадчык Сяргей Субаткоўскі. — Таму кнігарня стала базавым пунктам па прапагандаванні твораў гэтага кірунку. Асаблівая ўвага надаецца беларускім аўтарам.

Тэкст і фота: Ірына РАБУШКА.

 

Прочитано 400 раз Последнее изменение 08.01.2020 12:21
Ірына Рабушка

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить