28.11.2019 15:33

Зноў у Чысці будзе гучаць джаз

Праграма фестывалю джазавай музыкі «Чысць-2019».

В качестве иллюстрации. В качестве иллюстрации. "Маладзечанская газета".

Роўна праз тыдзень – 7-8 снежня -- пройдзе VII адкрыты фестываль-конкурс джазавай музыкі «Чысць-2019».

-- Запрашаем усіх аматараў музыкі атрымаць незабыўныя ўражанні! – гаворыць дырэктар Чысцінскага Дома культуры Генадзій Сушко. -- На фестываль прыедуць джазавыя калектывы і выканаўцы з розных куткоў Беларусі. Яны прадэманструюць сваё майстэрства, прадставяць розныя формы гэтага жанру.

Генадзій Іосіфавіч нагадаў, што гісторыя музычнага форуму бярэ свой пачатак з 2012 года, калі ў Чысці адбыўся першы фестываль «Міншчына сустракае джаз» з удзелам заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь Нацыянальнага акадэмічнага аркестра пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга. З таго часу стала добрай традыцыяй праводзіць у маладым пасёлку такія мерапрыемствы. У 2013 годзе на сцэне мясцовага Дома культуры сабраліся лепшыя джазавыя калектывы Маладзечанскага раёна, у 2014-м адбыўся фестываль-конкурс «Чысць-2014», з 2015 года праходзілі адкрытыя фестывалі-конкурсы «Міншчына сустракае джаз». Мінулы быў вельмі прадстаўнічы: на яго з’ехаліся 16 салістаў, шэсць ансамбляў, тры духавыя аркестры. Журы ўзначальваў заслужаны артыст Беларусі вядомы джазмен і трубач Валерый Шчэрыца. Сярод пераможцаў былі і нашы землякі: Алеся Кульша, група «Маладзечна» Чысцінскага Дома культуры, духавы аркестр Маладзечанскага музычнага каледжа імя Міхала Клеафаса Агінскага, інструменталістка Вераніка Сальнік, ансамбль папулярнай музыкі «Крэшчэнда».

Сёлетні фестываль сёмы па ліку. Яго арганізатары -- аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, цэнтралізаваная клубная сістэма раёна. Будзем спадзявацца, што як і ў мінулыя гады, ён стане сапраўдным святам джазавай музыкі, запаліць новыя зоркі.

Праграма фестывалю

7 снежня
15.00 – адкрыццё фестывалю і конкурсная праграма салістаў.

8 снежня
10.00 – конкурсная праграма ансамбляў і аркестраў.
15.00 – майстар-клас і творчая сустрэча з членамі журы фестывалю. Падвядзенне вынікаў, узнагароджанне ўдзельнікаў. Джэм-сэйшн удзельнікаў і членаў журы.

Даведкі па тэлефонах 70-26-59, 8-029-384-01-09.

Прочитано 76 раз
Анжаліка Крупянькова

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить