04.11.2019 14:37

Памятная дошка Габрыэлі Пузына з'явілася ў касцёле ў Беразінскім

У гісторыі аграгарадка Беразінскае 26 кастрычніка 2019 года стала асаблівай датай. На касцёле Божага Цела была ўрачыста адкрыта мемарыяльная дошка ў памяць хрысціянскай пісьменніцы і мецэнаткі графіні Габрыэлі Пузына, якая жыла ў маёнтку Гарадзілава на тэрыторыі цяперашняй Беразінскай парафіі.

Памятную дошку Габрыэлі Пузына адкрылі ў касцёле ў Беразінскім. Памятную дошку Габрыэлі Пузына адкрылі ў касцёле ў Беразінскім. "Маладзечанская газета".

Таксама ў гэты дзень з нагоды 105-годдзя з дня нараджэння кардынала Казіміра Свёнтака быў асвечаны памятны знак «Сведка веры».

Ля касцёла сабраліся мясцовыя жыхары. Прыехалі госці з Маладзечна і Мінска. Настаяцель касцёла ксёндз канонік Сяргей Бараўнёў урачыста асвяціў мемарыяльную дошку. На ёй – выява хрысціянскай пісьменніцы нашага краю Габрыэлі Пузына, асноўныя вехі яе жыцця. На століку гарэлі лампадкі, у вазе стаялі белыя хрызантэмы. Урачыстасць прадоўжылася ў касцёле. У час Святой Імшы-рэквіема вернікі ўзносілі малітвы аб вечным спакоі душы Габрыэлі. Пранікалі ў сэрца словы святара пра шчырасць малітвы за блізкага, вышэйшае прызначэнне чалавека, пра таленты, якія даюцца звыш, і адказнасць за іх.

А потым мы апынуліся… у салоне Габрыэлі Пузына. Так можна назваць літаратурна-музычную частку з удзелам вядомых літаратараў і паэтаў, мастакоў і музыкантаў. Зачароўвалі вершаваныя радкі Габрыэлі і яе сучаснікаў, гукі аргана. Гучала музыка Станіслава Манюшкі, 200-годдзе з дня нараджэння якога адзначаецца сёлета. З партрэта, вынесенага ў цэнтр касцёла, паглядала на нас прыгожая маладая жанчына. Яе імя знікла ў савецкія часы, але дзякуючы неабыякавым да гісторыі і духоўнай культуры людзей праз стагоддзі вяртаецца з забыцця. Літаратурная вядомасць, арыстакратычнае паходжанне ў яе асобе спалучаліся са сціпласцю і набожнасцю жанчыны-хрысціянкі. Яна старалася захаваць веру і перадаць яе іншым, сцвярджала ў сваіх творах маральна-хрысціянскія асновы.

— Незаслужана забытая пісьменніца вартая таго, каб мы ўспомнілі яе імя, вярнулі ў нашу сучаснасць. Гісторыя расстаўляе праз нас свае памятныя знакі, — адзначыла літаратурная даследчыца, паэт і перакладчыца Ірына Багдановіч.

Яна падзякавала святару Сяргею Бараўнёву за плённую дзейнасць па аднаўленні культурнай памяці. З яго благаславення праходзяць шматлікія духоўна-культурныя мерапрыемствы, адкрываюцца памятныя дошкі і знакі.

Хто такая Габрыэля Пузына

Габрыэля Пузына, у дзявоцтве Гюнтэр, нарадзілася ў 1815 годзе ў Вільні. У 1851-м узяла шлюб з князем Тадэвушам Пузынам. Месцам яе жыхарства стаў маёнтак мужа Гарадзілава. Там неаднойчы гасцілі пісьменнікі, мастакі, акцёры, з якімі Габрыэлю звязвала творчае і чалавечае сяброўства. Сярод іх былі Тамаш Зан, Ян Чачот, Уладзіслаў Сыракомля, Станіслаў Манюшка. Ігнат Ходзька назваў яе «музай нашай зямлі», якая «міртам упрыгожвае свае скроні». З-пад пяра пісьменніцы выходзілі апавяданні, вершы, п’есы, успаміны. У ix ліку збopнiк вepшaў pэлiгiйнaй тэмaтыкi «У iмя Бoжaе», кнiгa cвeцкaй пaэзii «Дaлeй y cвeт!», збopнiк пpoзы «Мaлыя, aлe пpaўдзiвыя aпaвядaннi» i iншыя. Спpaбaвaлa яна cвae ciлы i ў дpaмaтypгii. Быў выдадзены збopнiк «Амaтapcкi тэaтp». Нeкaтopыя п’ecы cтaвiлicя нa вiлeнcкaй cцэнe. Памерла Габрыэля Пузына ў 1869 годзе ў Гарадзілаве, дзе і пахавана. Сёлета спаўняецца 150-гадоў з дня яе смерці.

Тэкст і фота: Людміла ЦАР.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://mgazeta.by/kultura/item/5630-pamyatnaya-doshka-gabryeli-puzyna-z-yavilasya-kastsjole-berazinskim.html#sigProId08e297bb15
Прочитано 126 раз Последнее изменение 04.11.2019 14:37
Людміла Цар

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить