01.11.2019 15:19

Што агульнага паміж тэатрамі «Ла Скала», «Гранд-опера» и маладзечанскім каледжам імя Агінскага

Для гэтага завіталі ў каледж 

Што агульнага паміж тэатрамі «Ла Скала», «Гранд-опера» и маладзечанскім каледжам імя Агінскага "Маладзечанская газета"

Музычны каледж імя М.К. Агінскага адзіная ў Беларусі сярэдняя спецыяльная ўстанова адукацыі, дзе ёсць раяль сусветна вядомага амерыканскага брэнда Steinway&Sons, які называюць каралём раяляў, бо ён адрозніваецца мяккім і сакавітым гучаннем.

Год таму ён з’явіўся ў каледжы дзякуючы фінансавай падтрымцы аблвыканкама. Яшчэ на святкаванні 80-годдзя Мінскай вобласці, што адзначалася ў Палацы Рэспублікі, старшыня аблвыканкама Анатолій Ісачанка быў уражаны канцэртнай праграмай заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь сімфанічнага аркестра нашага каледжа пад кіраўніцтвам дырыжора Рыгора Сарокі. Да 60-годдзя каледжа ён ініцыяваў набыццё новага раяля – гэта, без перабольшвання, шыкоўны падарунак. Пасадзейнічалі таксама Беларускі фонд міру і дабрачынны фонд Юрыя Розума (масціты піяніст, прафесар і грамадскі дзеяч) у СНД і ЕС.
Каштаваў інструмент 150 тысяч еўра. Прывезлі яго на спецыяльным аўтобусе з
Масквы.

— Менавіта ў многім дзякуючы абласному выканаўчаму камітэту ў нашай установе створана трывалая вучэбная база, — заўважае Рыгор Сарока. – Ведаю, што кіраўнік нашай вобласці «хварэе» музыкай. У свой час яго бацька быў выдатным баяністам, і сын таксама вучыўся іграць на гэтым інструменце.

За апошні час Анатолій Ісачанка тройчы пабываў у каледжы і асабіста пераканаўся ў прафесіяналізме педагогаў, высокім узроўні падрыхтоўкі спецыялістаў нівы мастацтва. Дарэчы, у гэтай навучальнай установе больш за паўтысячы самых розных музычных інструментаў. Анатолій Міхайлавіч, безумоўна, з задавальненнем паслухаў і гучанне караля раяляў.

Аналагічныя інструменты для Беларусі сапраўдная рэдкасць. Такія, напрыклад, ёсць у акадэміі музыкі і Вялікім тэатры. Калі гаварыць пра сусветна вядомыя залы, то кароль раяляў гучыць у оперным тэатры «Ла Скала» ў Мілане, у «Гранд-апера» ў Парыжы, Цюрыхскім оперным тэатры ў Швейцарыі, Канцэртнай зале імя П.І. Чайкоўскага ў Маскве.

У нашым каледжы на ўнікальным інструменце ўжо ігралі народны артыст Беларусі прафесар Ігар Алоўнікаў (сын знакамітага беларускага кампазітара Уладзіміра Алоўнікава), заслужаны артыст Беларусі мастацкі кіраўнік Белдзяржфілармоніі Юрый Гільдзюк, загадчык кафедры спецыяльнага фартэпіяна Беларускай акадэміі музыкі Уладзімір Дулаў.

Неаднойчы кароль раяляў гучаў у час выступленняў сімфанічнага аркестра пад кіраўніцтвам дырыжора Рыгора Сарокі. Дакраналіся да яго клавіш і ўдзельнікі міжнароднага сімфанічнага семінара-форуму і конкурсу маладых кампазітараў і музыказнаўцаў краін СНД, які сёлета ў пяты раз прымаў наш каледж. Менавіта на гэтым інструменце цяпер будуць іграць свае экзаменацыйныя праграмы і выпускнікі-піяністы.

Літаральна праз некалькі хвілін пасля нашай гутаркі з дырэктарам каледжа тут зноў загучаў кароль раяляў. Канцэртную праграму прапанаваў таленавіты малады піяніст лаўрэат шматлікіх міжнародных конкурсаў Андрэй Іваноў. Ён выпускнік Каралеўскай кансерваторыі ў Бірмінгеме (Англія) і Маскоўскай кансерваторыі імя П.І. Чайкоўскага. Піяніст іграў ужо ў многіх прэстыжных залах свету і супрацоўнічаў з вядомымі аркестрамі. А летась выступаў на адкрыцці адной з самых прэстыжных зал Англіі — Bradshaw Hall (Бірмінгем), дзе прысутнічалі члены каралеўскай сям’і, канцэрт запісваўся кампаніяй BBC.

Фота: Ірына РАБУШКА.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://mgazeta.by/kultura/item/5621-shto-agulnaga-pamizh-teatrami-la-skala-grand-opera-i-maladzechanskim-kaledzham-imya-aginskaga.html#sigProId1ea9951f57
Прочитано 172 раз Последнее изменение 01.11.2019 15:19
Ірына Рабушка

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить