10.09.2019 12:17

Маладзечанцы прывезлі ўзнагароды свята «Слуцкія паясы»

У Слуцку прайшло абласное свята традыцыйных мастацкіх рамёстваў «Слуцкія паясы». У мерапрыемстве прынялі ўдзел каля 500 майстроў з розных куткоў Міншчыны. Маладзечанцы вярнуліся дадому з ганаровымі дыпломамі.

В качестве иллюстрации. В качестве иллюстрации.

Кераміка, ткацтва, саломапляценне, разьба па дрэве – удзельнікі свята прадставілі звыш 20 кірункаў народнай творчасці.

Вялікую цікавасць у гасцей свята выклікаў традыцыйны конкурс «Беларуская лялька». Майстрам дазвалялася выкарыстаць дамашнія напрацоўкі. Аднак лялька павінна была вырабляцца непасрэдна на конкурсе. Метадыст Маладзечанскага раённага цэнтра рамёстваў Алена Тарлецкая перамагла ў намінацыі «Лепшая льняная лялька». Удзельніца народнага клуба майстроў народнай творчасці «Вытокі» Людміла Казанава заняла першае месца ў намінацыі «Лепшая тэкстыльная лялька ў этнаграфічным касцюме».

Творчая дэлегацыя з Маладзечна ўзнагароджана дыпломам за прэзентацыю рэгіянальных відаў рамёстваў, якую прадставілі дырэктар цэнтра Ларыса Ступіна, кіраўнік гуртка Ганна Бабовіч і майстар народнага клуба майстроў народнай творчасці «Вытокі» Таццяна Бажко. Дыпломам за правядзенне майстар-класа па вышыўцы адзначана кіраўнік гуртка Надзея Кочуб.

Падрыхтавала Людміла ЦАР.

Фота: архіў ЦЭНТРА РАМЁСТВАЎ.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://mgazeta.by/kultura/item/5272-maladzechantsy-pryvezli-znagarody-svyata-slutskiya-payasy.html#sigProIddf267dabfe
Прочитано 73 раз Последнее изменение 10.09.2019 12:17
Отдел информации.

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить