05.09.2019 11:10

Выстаўка-кірмаш «Кладезь» працуе ў Маладзечне (фота)

Па 14 верасня ў Маладзечне праходзіць фестываль праваслаўнай культуры «Кладезь». Урачыстае адкрыццё адбылося 4 верасня на плошчы ля Палаца культуры.

Выставка-ярмарка "Кладезь". Выставка-ярмарка "Кладезь". "Маладзечанская газета"

Благачынны Маладзечанскай акругі Віталій Багданёнак ад імя Праасвяшчэннага Паўла, епіскапа Маладзечанскага і Стаўбцоўскага, прывітаў усіх прысутных і благаславіў на добрыя справы. Ён расказаў, што праваслаўная выстава-кірмаш у нашым горадзе праходзіць у чацвёрты раз. У розных аўдыторыях выступаюць святары, педагогі, творчая інтэлігенцыя. На сустрэчах закранаюцца актуальныя тэмы духоўнага выхавання моладзі, процідзеяння негатыўным з’явам у нашым грамадстве. Вялікую зацікаўленасць выклікае перасовачная фотавыстава аб жыццёвым лесе і подзвігу святой прападобнамучаніцы вялікай княгіні Елісаветы.

Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Раіса Казановіч адзначыла, што маладзечанцы і госці горада маюць магчымасць дакрануцца да праваслаўнай духоўнай скарбніцы і культуры, пра многае даведацца, узяць для жыцця..

Фестываль арганізаваў жаночы Свята-Елісавецінскі манастыр, Маладзечанскія райвыканкам і епархія.

Кіраўнік фестывалю Таццяна Ціхановіч падзякавала раённым уладам і духавенству за ўвагу да мерапрыемства. Запрасіла гараджан наведваць разнастайныя мерапрыемствы. Інфармацыя змешчана на афішах перад Палацам культуры і ў буклетах, уваход вольны.

Нікога не пакіне абыякавым канцэртная праграма «Дзякуй усім» з удзелам кампазітара, кіраўніка народнай харавой капэлы БДУ, пеўчай святочнага хору Свята-Елісавецінскага манастыра Вольгі Міненковай і работніка манастыра, саліста ансамбля «Падворскія браты», аўтара і выканаўцы песень пад гітару Валянціна Ламыгі. Творчая сустрэча пачнецца ў 11.00 у суботу, 7 верасня, у малой зале Палаца культуры.

Фестывальная праграма спалучае духоўна-асветніцкую частку і выставу-кірмаш. Па традыцыі тут прадстаўлены духоўная літаратура, прадметы рэлігійнага прызначэння, хлеба-булачныя вырабы з манастырскай хлебапякарні. Сродкі, сабраныя ад іх продажу, пойдуць на будаўніцтва прытулку для бяздомных, дапамогу дзецям-сіротам, а таксама тым, хто вярнуўся з месцаў пазбаўлення волі, людзям з аслабленым псіхічным здароўем.

Словы «Калі бярэш – напаўняеш далоні, калі аддаеш – напаўняеш сэрца» адрасаваныя ўсім. Ці пачуе іх кожны з нас?

Фото: Алексей Плотко. 

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://mgazeta.by/kultura/item/5236-vysta-ka-kirmash-kladez-pratsue-maladzechne-fota.html#sigProIdd3cec01dd8
Прочитано 123 раз Последнее изменение 05.09.2019 11:10
Людміла Цар

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить