05.09.2019 9:50

Слуцк запрашае на абласное свята «Слуцкія паясы»

7 верасня абласное свята традыцыйных мастацкіх рамёстваў «Слуцкія паясы» аб’яднае каля 500 майстроў-умельцаў у звыш 20 накірунках народнай творчасці -- салома- і лозапляценне, разьба па дрэве і ткацтва, вышыўка і ганчарства, ткацтва пояса і інш. - з розных куточкаў Мінскай вобласці і Беларусі .

В качестве иллюстрации. В качестве иллюстрации. Фото: Центр творчества детей и молодёжи Солигорского района

У межах абласнога свята таксама адбудзецца свята-конкурс «Беларуская лялька», прысвечанае гэтай цікавай і шматграннай з’яве нашай агульнай творчай спадчыны. Большасць удзельнікаў конкурсу з ліку дзяцей і моладзі – навучэнцы гурткоў і студый дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, тыя, хто будзе працягваць зберагаць і развіваць традыцыі беларускай лялькі і надалей.

Да ўдзелу ў навукова-практычнай канферэнцыі запрошаны навукоўцы, аспіранты, выкладчыкі і студэнты вышэйшых навучальных устаноў, супрацоўнікі ўстаноў культуры і адукацыі Рэспублікі Беларусь і замежных краін, майстры народных мастацкіх рамёстваў.

Упершыню ў рамках свята прайшоў інтэрактыўны конкурс юных майстроў і мастакоў «У краіне творчасці». Спаборніцтва праходзіла на інтэрнэт-рэсурсе Facebook. Пераможцы вызначаліся шляхам адкрытага галасавання і спаборнічалі ў пяці намінацыях ў двух узроставых групах.

Праграма свята народных мастацкіх рамёстваў «Слуцкія паясы»

Гарадскі парк культуры і адпачынку

11.00–12.00 – Урачыстае адкрыццё. Унагароджванне пераможцаў інтэрактыўнага конкурсу юных майстроў і мастакоў «У краіне творчасці»

11.00 – 18.00 – Выстава майстроў традыцыйных промыслаў і рамёстваў Міншчыны «Рамесная слабада».

11.00 – 18.00 – Выстава работ пераможцаў абласнога інтэрактыўнага конкурсу юных майстроў і мастакоў «У краіне творчасці».

12.00 - 13.00 - Канцэртная праграма «Песняй вітаем край родны» з удзелам аматарскіх калектываў мастацкай творчасці Слуцкага раёна

13.00 –14.00 – Дэфіле вясельных строяў

12.00 – 15.30 – Свята-конкурс «Беларуская лялька».

12.00–15.00 –. Правядзенне майстар-класаў па розных відах рамёстваў

15.00–16.00 – Канцэртная праграма з удзелам народнага ансамбля народнай песні «Спадчына» ДУК «Капыльскі раённы цэнтр культуры», народнага ансамбля народнай песні «Таліца» ДУК «Старадарожскі раённы цэнтр культуры і адпачынку», народнага мужчынскага ансабля «Неруш» ДУ «Клецкі раённы цэнтр культуры» і аматарскіх калектываў мастацкай творчасці Слуцкага раёна

16.00–17.00 – Узнагароджванне ўдзельнікаў свята-конкурсу «Беларуская лялька».

17.00–18.00 – Канцэртнае выступленне арт-гурта «Беларусы».

Прочитано 87 раз
Отдел информации.

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить