20.08.2019 15:55

Экспедыцыя «Дарога да Святыняў» пройдзе праз Маладзечанскі раён

Міжнародная навукова-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да Святыняў» з Благадатным агнём ад Гроба Гасподняга адправіцца з Мінска 28 жніўня. У чацвер, 29 жніўня, група духоўнага суправаджэння пазнаёміцца са славутасцямі Маладзечаншчыны.

В качестве иллюстрации. В качестве иллюстрации. http://zviazda.by/

У гарадскім пасёлку Чысць хрэсным ходам вернікі пройдуць да Свята-Мікалаеўскай царквы, будзе адслужаны малебен. Запланаваныя навукова-асветніцкая канферэнцыя «Дарога да святыняў: Чысць» і тэматычныя сустрэчы. Будзе пасаджаны Сад малітвы.

Нядаўна Чысць наведала ініцыятыўная група на чале з навуковым супрацоўнікам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, кіраўніком экспедыцыі «Дарога да Святыняў» Аляксандрам Лапата-Загорскім. Адзначалася, што экспедыцыя мае дзяржаўную падтрымку і адбудзецца ў 26-ы раз. Перасоўны храм і перасоўная акадэмія сталі сімвалам яднання людзей, духоўнасці, веры ў дабрыню і чалавечнасць. Па традыцыі разам з прадстаўнікамі духавенства ў шматлікіх мерапрыемствах прымаюць удзел навукоўцы, журналісты, кампазітары, пісьменнікі, вядомыя грамадскія і культурныя дзеячы. Прыгадваліся імёны народнай артысткі Беларусі Марыі Захарэвіч, пісьменніка Анатолія Бутэвіча.

Завершыцца маршрут экспедыцыі «Дарога да Святыняў» 1 верасня ў Слоніме — сёлетняй сталіцы Дня беларускага пісьменства, наведаўшы многія раёны Беларусі.

Працяг тэмы -- у "Маладзечанскай газеце" за сераду, 21 жніўня. 

Прочитано 231 раз Последнее изменение 20.08.2019 15:55
Людміла Цар

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить