15.08.2019 8:04

Рэканструкцыя Замкавай гары ў Вільнюсе ідзе хуткімі тэмпамі

Гара Гедыміна (Замкавая гара) у цэнтры Вільнюса. Менавіта ў гэтым месцы пасля апоўзня зімы 2017 года было знойдзена некалькі чалавечых астанкаў. Як мяркуецца, сярод пахаваных — Кастусь Каліноўскі, адзін з кіраўнікоў паўстання 1863-1864 гадоў.

Вильнюс, рэканструкцыя Замкавай гары. Вильнюс, рэканструкцыя Замкавай гары. "Маладзечанская газета".

Каб умацаваць схілы і не дапусціць апоўзняў, мэрыя Вільнюса прыняла рашэнне правесці рэканструкцыю гары. Мне давялося з’ездзіць у сталіцу Літвы, калі работа толькі пачыналася. Тады на месцы пахаванняў быў зняты грунт і зманціраваны анкеры.

У час цяперашняга візіту мяне ўразіў маштаб рэканструкцыі. Схілы ўмацоўваюцца амаль па ўсім перыметры гары. Да вежы Гедыміна вядзе вузкая крутая лесвіца. Падняцца можна яшчэ і на фунікулёры. Турыстаў, як заўсёды, вельмі многа. З назіральнай пляцоўкі адкрываецца шыкоўны від на наваколле. Уваход у саму вежу платны.

Трэба нагадаць, што гісторыя Вільнюса цесна звязаная з гісторыяй Беларусі і нашай малой радзімай — Маладзечаншчынай. Адразу ўспамінаецца знакаміты Віленскі шлях, на якім размяшчаўся наш горад. А пералік знакамітых асоб, чый творчы і жыццёвы лёс звязаны з Маладзечнам і Вільнюсам, зойме не адзін аркуш. Па абодва бакі граніцы таксама захоўваецца памяць пра паўстанне 1863-1864 гадоў. Многія беларусы цікавяцца лёсам знакавых месцаў, звязаных з тымі падзеямі.

Як расказалі ў Вільнюскім інфацэнтры, аднаўленчыя работы на гары Гедыміна плануецца завяршыць у другім паўгоддзі наступнага года. На рэстаўрацыю паўночна-заходняга схілу выдзелена шэсць мільёнаў еўра. Яшчэ сем мільёнаў выдаткавана на падрыхтоўку пляцоўкі і стабілізацыю паўднёва-ўсходняга схілу. Такім чынам, небяспека апоўзняў будзе ліквідаваная, а турыстычная і гістарычная каштоўнасць аб’екта павысіцца.

Што тычыцца астанкаў мяркуемых удзельнікаў паўстання, то пасля дадатковага даследавання і ўстанаўлення асоб іх урачыста перапахаваюць.

Фота: Алег БЯГАНСКІ.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://mgazeta.by/kultura/item/5092-rekanstruktsyya-zamkavaj-gary-vilnyuse-idze-khutkimi-tempami.html#sigProId42ed2f3eac
Прочитано 156 раз Последнее изменение 15.08.2019 8:04
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить