01.08.2019 8:25

Стала вядома, дзе знаходзяцца Агінты

Пра гэта доўгі час спрачаліся, але цяпер пытанне вырашана.

Стала вядома, дзе знаходзяцца Агінты В качестве иллюстрации.

Сябры Маладзечанскага дабрачыннага фонду «Спадчына Міхала Клеафаса Агінскага» наведалі месца, якое дало назву ўсяму роду Агінскіх. Расказала пра перадгісторыю экспедыцыі і падзялілася ўражаннямі член праўлення фонду Таццяна Кляшчонак.

...У пачатку 1990-х гадоў беларускія і ўкраінскія даследчыкі біяграфіі Міхала Агінскага спрачаліся, дзе ж знаходзяцца тыя Агінты, якія далі імя ўсяму княжацкаму роду.Вакол назвы ўзнік арэол рамантычнасці і таямніцы, як, зрэшты, і вакол усяго, што звязана з жыццём аўтара паланэза «Развітанне з Радзімай». Тады мы яшчэ нічога не ведалі пра Агінты, таму нястомна шукалі любыя ўпамінанні ў бібліятэках і гістарычных часопісах.

З манаграфіі маскоўскага музыказнаўца Ігара Бэлзы стала вядома, што паселішча знаходзіцца недзе ў Жыжмарскім павеце. Але дзе той павет, не згадвалася… Таму беларусы палічылі, што ён ва Украіне, а ўкраінцы – што ў Беларусі.

У той жа час гісторыкі суседняй, савецкай яшчэ, Літвы добра ведалі Жыжмары (па-літоўску Жыжмарай) і нават ладзілі экспедыцыі ў Агінты. Але, відаць, агучваць звесткі пра арыстакратыю тады яшчэ не дазвалялася.

Падрабязную інфармацыю пра месца, якое нас цікавіла, паведаміла настаўніца і краязнавец з літоўскага гарадка Рэтаваса Элеанора Равіцкене. Трэба нагадаць, што ў Рэтавасе жыў сын Міхала Клеафаса Агінскага Ірэнеуш.

Як аказалася, Агінты разам з гмінным цэнтрам Жыжмары і павятовым горадам Кайшадорысам знаходзяцца па дарозе Вільнюс – Каўнас за 60 кіламетраў ад літоўскай сталіцы. У часы ВКЛ Кайшадорыскі павет уваходзіў у склад Віленскага ваяводства, як і Ашмянскі (з яго Смаргонню, Ашмянамі і іншымі цэнтрамі).

Даведка. Агінскія – служылы род, прадстаўнікамі якога былі многія знакамітыя вайскоўцы, адміністратары, дзеячы культуры. Падставай для гонару ў Агінскіх было тое, што яны выводзілі сябе з Рурыкавічаў, князёў Кіеўскіх, у прыватнасці, ад нашчадкаў Яраслава Мудрага.

Прыкладна ў 1500 годзе маёнтак Агінты перайшоў у валоданне баярыну Дзмітрыю Іванавічу Глушонку (продку Міхала Клеафаса па мужчынскай лініі). Так уладальнікі Агінтаў сталі Агінскімі.

У госці да сяброў

І вось наша невялікая экспедыцыя накіравалася ў Агінты. Чакаў нас дырэктар Кайшадорыскага краязнаўчага музея Аліярдас Лукашавічус. Дзякуючы яму мы не блукалі ў пошуках былых маёнткаў продкаў Міхала Клеафаса.
Перш за ўсё аддалі даніну павагі Агінтам (цяпер гэта пасяленне называецца Уагінтай), якія былі ахутаны ў той дзень бляскам сонца і рамантычнай смугой. Іх безабаронная закінутасць вельмі ўразіла нас.

Наступным уладаннем вядомага роду, якое мы наведалі, было мястэчка Кроні з руінамі палаца і касцёлам Святой Дзевы Марыі. Палац і храм пабудаваў адзін з продкаў аўтара паланэза «Развітанне з Радзімай» Багдан Тэадор Агінскі. Удзельнікаў экспедыцыі ўразілі касцельныя барэльефы з чырвонага мармуру.
Недалёка ад Кайшадорыса ёсць яшчэ мясціны, якія належалі Агінскім. Гэта мястэчкі Дарсунішкі (Дарсунішкіс), Румшышкі, Еўе (Вевіс). У апошнім мы агледзелі касцёл, пабудаваны Габрыэлем Юзафам Анджэем Aгінскім (1784-1842).

На жаль, архітэктурных помнікаў, звязаных з родам Агінскіх, у гэтым рэгіёне Літвы захавалася няшмат. Аднак прырода ў ваколіцах Агінтаў стварыла маляўнічыя куткі, якімі можна падоўгу любавацца. Мы прагульваліся паміж высокіх соснаў паблізу ўцалелага палаца апошняга з князёў Агінскіх на іх гістарычнай зямлі і спрабавалі адчуць усю веліч здзяйсненняў вялікага роду вайскоўцаў і саноўнікаў, патрыётаў і музыкантаў.

Падрыхтаваў Алег БЯГАНСКІ.

Фота: архіў Таццяны КЛЯШЧОНАК.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://mgazeta.by/kultura/item/4990-stala-vyadoma-dze-znakhodzyatstsa-aginty.html#sigProIddd0de33a66
Прочитано 359 раз Последнее изменение 01.08.2019 8:25
Отдел информации.

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить