16.07.2019 9:05

Ад магніціка з арнаментам да калекцыі сукенак

Упершыню раённы цэнтр рамёстваў правёў конкурс па дэкаратыўна-прыкладным мастацтве «Вытокі майстэрства. Чароўная нітка», прымеркаваны да Дня горада.

Белорусские сувениры. Белорусские сувениры. В качестве иллюстрации.


У парку Перамогі аматары рукадзелля наладзілі выстаўку сваіх вырабаў. Вяла праграму малодшы навуковы супрацоўніца цэнтра Ала Аношка. Музычна аздобілі мерапрыемства калектывы гарадской дзіцячай школы мастацтваў народны ансамбль народнай песні «Харашуха», ансамбль народнай музыкі «Самагуды».

На конкурсе былі прадстаўлены работы, выкананыя ў розных тэхніках, расказвае дырэктар раённага цэнтра рамёстваў Ларыса Ступіна. Сярод 16 удзельнікаў былі як дарослыя, так і дзеці. Пераможцы вызначаны ў васьмі намінацыях. Сярод тых, хто вяжа кручком, за свае вытанчаныя абрусы, сурвэткі, вазы, фігуркі жывёл адзначана Марыя Здановіч. Работы Софіі Чэрнікавай перамаглі ў намінацыі «Вязаныя аксесуары». Няма роўных у майстэрстве вышывання ручнікоў Ганне Бабовіч з Гарадка. Яна валодае сакрэтамі арнаментальнай беларускай вышыўкі. Яшчэ адна пераможца — Таццяна Бажко з Палачан — вышывае ручнікі ў стылі, уласцівым яе роднаму Палессю: яркімі кветкамі, раслінамі. Наталля Пракаповіч адзначана ў намінацыі «Машынная вышыўка»: сукенкі, блузкі, кашулі, упрыгожаныя майстрыхай, глядзяцца вельмі сучасна, стыльна. Аляксандра Клімко прадставіла на конкурс «Дамашнюю калекцыю» — вышыванкі сваёй маці, бабулі, сярод якіх работа 1913 года. Мастачка Вольга Спірыдовіч – пераможца ў намінацыі «Модныя штучкі». У яе цэлая калекцыя аздобленых вышыўкай ільняных сукенак, як дапаўненне да іх – модныя аксесуары. Супрацоўніца цэнтра рамёстваў Надзея Кочуб адзначана ў намінацыі «Беларускі арнамент». Прызы атрымалі таксама Ірына Некрашэвіч за вязаныя цацкі, Марыя Краўцова за вышыўку, вязанне. Усе ўдзельнікі ўзнагароджаны граматамі, пераможцам уручаны сертыфікаты ў магазін «Багет», дзецям падарылі наборы для вышывання.

Па словах Ларысы Ступінай, конкурс плануецца праводзіць раз у два гады. У бліжэйшы час майстры цэнтра рамёстваў збіраюцца на рэспубліканскае свята «Ракуцёўскае лета», на абласное свята-конкурс «Слуцкія паясы».

 

Прочитано 382 раз
Анжаліка Крупянькова

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить