02.07.2019 8:31

Гран-пры ХХI фестывалю-конкурсу «Адна зямля» ўручылі маладзечанцы Дзіяне Бажко

Сёлета Маладзечна прымала ХХI рэгіянальны фестываль-конкурс выканаўцаў эстраднай песні «Адна зямля». 

Гран-пры ХХI фестывалю-конкурсу «Адна зямля» ўручылі маладзечанцы Дзіяне Бажко "Маладзечанская газета"

Ад Маладзечанскага раёна ў творчым спаборніцтве ўдзельнічала максімальная, дазволеная правіламі, колькасць канкурсантаў – восем, па два чалавекі ў кожнай ўзроставай групе. І ў кожнай групе маладзечанцаў узнагародзілі.

У самай малодшай узроставай катэгорыі (8-13 гадоў) дыплом першай ступені быў уручаны Мілане Соніч. Дар’я Місіюк была ўдастоена прыза глядацкіх сімпатый.

Яна Вяль стала лепшай у другой узроставай групе(14-17 гадоў). Марыю Давідовіч адзначылі прызам «За асаблівасць сцэнічнага вобраза», Антаніну Галубовічу – прызам «Творчы пошук».

Лада Лінкевіч і Юлія Абрамовіч трапілі на трэцяе месца ў сваіх групах.

Гран-пры ХХI рэгіянальнага фестывалю-конкурсу «Адна зямля» журы аддало ў выніку прадстаўніцы Маладзечанскага раёна 20-гадовай Дзіяне Бажко. Дзіяна займалася ў студыі "Жывы гук" і зараз вучыцца ва ўніверсітэце культуры і мастацтва. Адзначалася на шматлікіх конкурсах эстрадных выканаўцаў. 

Дзіяна Бажко і члены журы. 


Журы ўзначальвала старшыня Беларускага саюза кампазітараў, старшыня камісіі «Мастацтва эстрады. Спевы» Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў Алена Атрашкевіч.

Усяго сёлета свой талент на фестывалі-конкурсе дэманстравалі 36 эстрадных выканаўцаў з Астравецкага, Мядзельскага, Ашмянскага, Смаргонскага, Вілейскага, Валожныскага і Маладзечанскага раёнаў.

Больш падрабязна пра конкурс мы раскажам на старонках “Маладзечанскай газеты”.

Фота: Лілія ЛІПНІЦКАЯ.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://mgazeta.by/kultura/item/4818-gran-pry-khkhi-festyvalyu-konkursu-adna-zyamlya-ruchyli-maladzechantsy-dziyane-bazhko.html#sigProId6e5c6b3a53
Прочитано 391 раз Последнее изменение 02.07.2019 8:31
Лилия Липницкая

Редактор интернет-сайта

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить