07.06.2019 11:05

Упершыню ў Маладзечне пройдзе арт-фестываль «Лянок»

Упершыню ў рамках XIX Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2019»  арганізаваны арт-фестываль «Лянок».

Упершыню ў Маладзечне пройдзе арт-фестываль «Лянок» "Маладзечанская газета"


Гэта творчая дэманстрацыя «ЭкаСтыль» прамысловых і дызайнерскіх калекцый мадэляў адзення і аксесуараў з лёну. Аршанскі льнокамбінат, дызайн-студыя «Палінушка» з Віцебска, сталічнае навукова-вытворчае прадпрыемства беларускіх народных рамёстваў «Скарбніца» прадстаўляюць на фестывалі сваю прадукцыю. Прыемна, што ў ім прынялі ўдзел і маладзечанцы: ЗАТ «Сакавіца» (былая фабрыка мастацкіх вырабаў), прапанавала сваю калекцыю мастачка Вольга Спірыдонава.

Не абышлося і без творчай каманды Маладзечанскага дзяржаўнага каледжа, пастаяннай удзельніцы фестывальнай праграмы. Вось ужо 14 год тут працуе тэатр моды, якім цяпер кіруе Сяргей Мазурэнка. Адна з калекцый, прадстаўленых на фестывалі, называецца «Славянскі каларыт» (на фота). Яе стварылі былая загадчыца аддзялення «Швейная вытворчасць і гандлёвая справа» Ніна Руновіч, майстры вытворчага навучання Наталля Юркевіч, Раіса Паслед, Тамара Валынец. Папулярная тэхніка шыцця з абрэзкаў тканіны расквечвае льняныя касцюмы непаўторным мазаічным узорам…

Анжаліка КРУПЯНЬКОВА.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://mgazeta.by/kultura/item/4666-upershynyu-maladzechne-projdze-art-festyval-lyanok.html#sigProId73100e856f
Прочитано 350 раз
Анжаліка Крупянькова

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить