05.06.2019 15:44

Абаранкі прадаём, дзіркі бясплатна раздаём

Месца правядзення ІІ фестывалю-кірмашу «Смаргонскія абаранкі» нагадвала сапраўдны горад са сваімі вуліцамі, гандлёвымі радамі, канцэртнымі пляцоўкамі і шматлікімі прахожымі. Сарыентавацца ў абараначным «населеным пункце» дапамагалі спецыяльныя ўказальнікі. Пры афармленні «кварталаў» улічваліся абодва сімвалы Смаргоні – вышэйзгаданы кандытарскі выраб і мядзведзь, які нагадваў пра былую «Мядзведжую акадэмію».

Абаранкі прадаём, дзіркі бясплатна раздаём "Маладзечанская газета"

Што тычыцца абаранкаў, яны былі самых розных форм, памераў і рэцэптаў. Хто выбіраў невялікія сушкі, хто – вялікія мучныя кольцы з макам. Вязкі з абаранкамі ўпрыгожылі многіх удзельнікаў свята і з’яўляліся своеасаблівым пропускам на фестывальныя мерапрыемствы. Дадайце сюды музыку, добрае надвор’е, крэатыў арганізатараў — і вы зразумееце, чаму Смаргонь у чарговы раз пацвердзіла статус абараначнай сталіцы краіны.

Больш падрабязна пра свята чытайте ў "Маладзечанскай газеце" за сераду, 5.06.2019 г.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://mgazeta.by/kultura/item/4657-abaranki-pradajom-dzirki-byasplatna-razdajom.html#sigProId2112c737ca
Прочитано 167 раз Последнее изменение 05.06.2019 15:44
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить