15.05.2019 12:48

Подробная программа фестиваля «Маладзечна-2019»

7-8 чэрвеня ў Маладзечне пройдзе ХІХ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2019».

Фото из архива "МГ". Фото из архива "МГ". "Маладзечанская газета"

Праграма ХІХ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2019», прысвечанага Году малой радзімы, 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

7 чэрвеня

Канцэртная зала Палаца культуры

10.30 -- ІІ тур рэспубліканскага этапу Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні.
15.00 -- III тур рэспубліканскага этапу Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні ў суправаджэнні заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі».
Канцэртная зала Маладзечанскай ДШМ
15.00 -- паэтычная пляцоўка «Мой родны кут, як ты мне мілы» з удзелам беларускіх паэтаў.

Зала ўрачыстасцей Палаца культуры

16.00 -- «Суразмоўцы» -- інтэрв’ю з вядомымі асобамі. Аўтарская папулярная праграма пісьменніка Навума Гальпяровіча тэлеканала «Беларусь 3».

Выставачная зала Палаца культуры

17.00 – выстаўка Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, прысвечаная 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Фотавыстаўка «Беларусь помнит. Женское лицо Победы», прысвечаная жанчынам-франтавікам, працаўніцам тылу, чые імёны ўпісаны ў гісторыю Вялікай Перамогі.

Канцэртная зала Палаца культуры

17.30 -- музычна-паэтычная гасцёўня «Пад небам Бацькаўшчыны роднай» з удзелам беларускіх паэтаў, дзеячаў культуры і мастацтва Беларусі.

Мінскі абласны драматычны тэатр

18.00 -- спектакль «Не пакідай мяне» ДУ «Мінскі абласны драматычны тэатр».

Амфітэатр

21.30 -- урачыстае адкрыццё ХІХ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2019». Узнагароджанне лаўрэатаў Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні. Канцэрт «Песні вайны», прысвечаны 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, у выкананні заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі». Мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор -- народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, лаўрэат прэміі Саюзнай дзяржавы, прафесар Міхаіл Фінберг.

Феерверк

8 чэрвеня

Канцэртная зала Маладзечанскай ДШМ

11.00 -- канцэрт акадэмічнай музыкі творчых калектываў заслужанага калектыву «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі». Мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор -- Міхаіл Фінберг.
Канцэртная зала Палаца культуры
12.00 -- гала-канцэрт «Маладзічок» запальвае зоркі» лаўрэатаў VІІІ адкрытага конкурсу юных выканаўцаў эстраднай песні «Маладзічок- 2019».

Мінскі абласны краязнаўчы музей

13.00 – выстаўка мастацкіх вырабаў «Гармонія шкла» мастакоў па шкле Таццяны і Пятра Арцёмавых.

Чысцінскі сельскі Дом культуры

16.00 -- канцэрт джазавай песні ў выкананні заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі». Мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор -- Міхаіл Фінберг.

Малая зала Палаца культуры

16.00 -- праект «Асоба эпохі». Творчая сустрэча з заслужанай артысткай Рэспублікі Беларусь Надзеяй Мікуліч.

Канцэртная зала Палаца культуры

18.00 -- «Янка Купала: жыццё ў свеце маланак» -- музычны спектакль Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра.

Амфітэатр

21.30 -- гала-канцэрт закрыцця ХІХ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2019». Юбілейная канцэртная праграма «Зорны карагод» Дзяржаўнага акадэмічнага ансамбля танца Беларусі.
На працягу двух фестывальных дзён будуць працаваць:

7-8 чэрвеня

15.00-20.00 – пляцоўка на Цэнтральнай плошчы.
«Фестывальная талака» -- выступленне творчых калектываў Маладзечанскага раёна, экспазіцыя дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва; «Ільняныя дзівосы» -- выстаўка-продаж вырабаў з ільну тэкстыльных і швейных прадпрыемстваў, дызайнераў, самабытных майстроў і ўмельцаў Беларусі; «Беларускі пачастунак» -- выстаўка-продаж тавараў народнага спажывання; «Мастацкі пленэр».
15.00-20.00 -- гульнёва-забаўляльная пляцоўка ў парку Перамогі «Тэрыторыя дзяцінства».

8 чэрвеня
13.00-20.00 – пляцоўка на Цэнтральнай плошчы.
13.00-15.30 -- абласны фестываль сямейнай творчасці «У добрым родзе -- усё ў згодзе».
13.00-17.00 -- раённы конкурс па дэкаратыўна-прыкладным мастацтве «Вытокі майстэрства».
17.00-18.30 -- Арт-фэст«ЛянОК» -- творчая дэманстрацыя «ЭкаСтыль» прамысловых і дызайнерскіх калекцый мадэляў жаночага, мужчынскага, маладзёжнага, дзіцячага адзення і аксесуараў з ільну.

Пляцоўка ў парку Перамогі.

15.00-21.00 -- маладзёжная пляцоўка «АRT-cтарт».

У праграме магчымыя ўдакладненні.

Прочитано 230 раз Последнее изменение 15.05.2019 12:48
Отдел информации.

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить