04.05.2019 12:14

Авторы новых книг - молодечненцы

Недавно увидели свет три книги. Оні посвящены вытинанке, истории Свято-Покровской церкви, а также поэтический сборник. Авторы книг -- молодечненцы.

В качестве иллюстрации. В качестве иллюстрации. "Маладзечанская газета"

Кнігу «Маладзечанская школа выцінанкі» выпусцілі Лізавета і Наталля Чырвонцавы. Выданне яны прысвяцілі сваёй маме Вікторыі Мікітаўне. У сааўтарстве з імі і Людміла Валковіч-Борыс, адна з лепшых яе вучаніц.

Аўтары прасачылі гісторыю развіцця выцінанкі ад старажытных часоў да сучаснасці. Яны прапанавалі і ўласныя методыкі выкладання.

— Маладзечанская школа выцінанкі даўно славіцца і прызнана не толькі ў Беларусі, але і за межамі краіны. Творчасць майстроў адрозніваецца лаканічнасцю вобраза, выразнасцю і дакладнасцю сюжэта, — зазначае Людміла Валковіч-Борыс. – Для параўнання, работы брэсцкіх умельцаў вылучаюцца ажурнасцю і лёгкасцю, а ў віцебскіх наогул няма адзінага падыходу, у кожнага свой почырк. Каб удасканальвацца ў творчасці, мы з задавальненнем удзельнічаем у розных пленэрах і форумах, абменьваемся вопытам. Апошнім часам асабліва ўразілі далікатныя работы літоўскіх майстроў. Мала хто ведае, што гэты від мастацтва прыйшоў у нашу краіну праз Еўропу з Кітая, дзе ён у свой час і з’явіўся. У сучаснасці беларуская выцінанка развіваецца ў двух кірунках – прафесійным і аматарскім.
***
Кніга Тамары Бярэзінай «Рэха спадчыны» выйшла летась у выдавецтве «Кнігазбор».  «Рэха спадчыны» – вынік творчай літаратурнай працы маладзечанскай пісьменніцы. Аўтар у ёй паўстае спачатку вельмі ўражлівай, далікатнай, эмацыянальна ўзрушанай паэткай, а ў другой частцы – летапісцам, прычым вельмі дакладным і аб’ектыўным у апісанні падзей з гісторыі сям’і, роду, творчага акружэння. У мемуарных творах цешыць тое, што аўтар не высоўвае сваё асабістае «Я» на першы план, чым грашаць многія мемуарысты. Яна хоць і непасрэдны ўдзельнік многіх падзей, але застаецца ўбаку, толькі назіральнікам, які фіксуе і занатоўвае рэчаіснасць, не даючы ацэнак і не выносячы прысуду.
***
У друкарні «Перамога» выйшла кніга нашага земляка, краязнаўца, кандыдата хімічных навук дацэнта Барыса Бароўскага «Маладзечанская Свята-Пакроўская царква. Старонкі гісторыі».

Сёлета гэтай святыні спаўняецца 150 гадоў. Гэтаму юбілею, а таксама 500-годдзю беларускага кнігадрукавання аўтар прысвяціў сваю працу.

Работу па зборы матэрыялаў пачаў у верасні 2016 года з благаславення настаяцеля Свята-Пакроўскай царквы протаіерэя Віталія Багданёнка і протаіерэя Анатолія Янушкі, тагачаснага духоўніка Маладзечанскай епархіі. Каб сабраць звесткі аб гісторыі і дзейнасці храма на працягу XVIII-XXI стагоддзяў, аўтар вывучаў царкоўныя кнігі, якія тут знаходзяцца. Давялося яму працаваць і з матэрыяламі, што захоўваюцца ў Мінскім абласным краязнаўчым музеі, цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Максіма Багдановіча, у іншых установах. Акрамя таго, шмат сустракаўся з прыхаджанамі, запісваў іх успаміны, выкарыстоўваў іх уласныя здымкі. У выніку атрымалася не проста сухое даследаванне гісторыі нашага самага старадаўняга храма, а чуллівы расповед пра яго самаадданых святароў, прыхаджан, якія заставаліся вернымі сваёй святыні ва ўсе часы, нягледзячы на палітычны рэжым, войны, рэпрэсіі…

Больш падрабязна пра аўтараў -- у "Маладзечанскай газеце" за суботу, 4 мая.

Прочитано 328 раз Последнее изменение 04.05.2019 12:14
Отдел информации.

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить