10.04.2019 10:34

В Молодечно открылась выставка картин Виктора Данилова

Краснае, Вязынка, Ракуцёўшчына, Плябань, Пятрышкі, Заслаўе… Па творчых палотнах мастака і педагога Віктара Данілава можна завочна падарожнічаць па нашым раёне і па розных кутках Беларусі. У Мінскім абласным краязнаўчым музеі адкрылася выстаўка работ аўтара пад сімвалічнай назвай «Наш край».

В Молодечно открылась выставка картин Виктора Данилова "Маладзечанская газета"

Родам Віктар Мікалаевіч з Далёкага Усходу. Гады яго сталення прайшлі на Пскоўшчыне. У сярэдзіне 60-х гадоў мінулага стагоддзя прыехаў у Беларусь і паступіў у Віцебскі педагагічны інстытут на мастацка-графічны факультэт. Доўгі час займаўся выкладчыцкай дзейнасцю. У сааўтарстве з іншымі педагогамі і мастакамі падрыхтаваў некалькі вучэбных праграм і дапамож-нікаў па выяўленчым мастацтве для школ, педагагічных кале-джаў і ВНУ, па якіх займаюцца з савецкіх часоў. Напісаў больш за 80 артыкулаў па мастацкай адукацыі.   

А дзесяць гадоў таму Віктар Данілаў перабраўся са сталіцы ў вёску Пятрышкі, што на мяжы Маладзечанскага і Мінскага раёнаў.

З’яўляецца кіраўніком і ўдзельнікам шматлікіх пленэраў у Расіі і Беларусі. Найбольш яркія ўражанні заўсёды адлюстроўвае ў сваіх творчых работах. Неаднойчы арганізоўваў і персанальныя выстаўкі. Працуе ў графіцы і жывапісе.

Нягледзячы на свае 72 гады, Віктар Мікалаевіч у актыўным творчым пошуку. Асабліва яму падабаецца ствараць «жывыя» сюжэты з натуры. Прычым мастака не спыняе ніякае над-вор’е – ён з асалодай да любі-май справы працуе на прыро-дзе ў мароз і спёку. І яму ёсць пра што расказаць гледачам.

— Радзіма чалавека там, дзе ён жыве, — філасофствуе творца. – Зусім не шкадую аб тым, што змяніў мітуслівую сталіцу на вясковыя прасторы. Так я стаў яшчэ бліжэй да людзей, да зямлі.

У нашым музеі экспануецца 68 работ мастака, створаныя за апошнія сем гадоў. Напісаны яны маслам і прысвечаны Беларусі, якую ён даўно лічыць сваёй радзімай.



— Яшчэ столькі ж работ у мяне дома, – заўважае Віктар Мікалаевіч. – Найбольш блізкая мне тэма – гістарычны пейзаж. Падабаецца пісаць і нацюрморты.
Дарэчы, адну са сваіх карцін, прысвечаную заслаўскім прасторам, ён падарыў нашаму музею.

На ўрачыстае адкрыццё выстаўкі прыйшлі не толькі мясцовыя мастакі і аматары мастацтва. Прыехалі калегі па выкладчыцкай дзейнасці, прадстаўнікі гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Заслаўе», дзе, дарэчы, захоўваюцца 12 работ майстра.

Віктар Данілаў поўны творчых планаў і ідэй на будучыню. Пра гэта ён гаворыць проста: «Хачу пражыць даўжэй, каб стварыць больш карцін на радасць людзям».

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://mgazeta.by/kultura/item/4392-v-molodechno-otkrylas-vystavka-kartin-viktora-danilova.html#sigProId851a940f84
Прочитано 1500 раз
Ірына Рабушка

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить