08.04.2019 14:23

Конкурс «Маладзічок» подвел итоги

Больш за паўсотні ўдзельнікаў з розных абласцей Беларусі ў чарговы раз сабраў адкрыты конкурс юных выканаўцаў эстраднай песні «Маладзічок».

В качестве иллюстрации. В качестве иллюстрации. "Маладзечанская газета"

У Маладзечне ён праходзіў у восьмы раз і стаў падзеяй у культурным жыцці горада і кожнага канкурсанта.

У цырымоніі ўзнагароджання і канцэртнай праграме прынялі ўдзел Алег Елісеенкаў і Ядвіга Паплаўская (старшыня і сустаршыня журы конкурсу), а таксама Жанэт, Ірына Відава і Алег Молчан.

Выступаць на адной сцэне з вядомымі выканаўцамі -- адказна і хвалююча. А яшчэ гэта шчаслівы шанц. Пераможцы мелі такую магчымасць. І яны заслужылі яе. Прычым не толькі прыроднымі данымі, але і карпатлівай работай над голасам, пастаноўкай сцэнічнага нумара.

Высокі ўзровень канкурсантаў адзначыла старшыня Саюза кампазітараў Беларусі мастацкі кіраўнік «Маладзічка» Алена Атрашкевіч.

У лік пераможцаў у розных узроставых намінацыях выйшлі нашы землякі: Арына Кудраўцава (дыплом першай ступені) і Кацярына Паўловіч (дыплом трэцяй ступені). Дзяўчаты – выпускніцы ўзорнай эстраднай студыі «Спяваем разам» Палаца культуры.
Удзельнік гэтай студыі Данііл Савеня стаў лаўрэатам трэцяй ступені.

Гран-пры фестывалю заваявала трынаццацігадовая Анастасія Жабко з Мінска. У скарбонцы яе творчых дасягненняў перамогі на прэстыжных музычных конкурсах. Таксама Анастасія прадстаўляла Беларусь на XIV міжнародным дзіцячым музычным форуме «Віцебск-2016».



Наступны фестываль збярэ сяброў у 2021 годзе.

Падрабязна -- у "Маладзечанскай газеце" за сераду, 10.04.2019 г.


Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://mgazeta.by/kultura/item/4378-konkurs-maladzichok-podvel-itogi.html#sigProId79c1ee9722
Прочитано 1284 раз Последнее изменение 08.04.2019 14:23
Людміла Цар

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить