13.03.2019 8:44

Карагоды вадзілі, бліны каштавалі

У маладзечанскім парку адзначылі свята Масленіцы.

Масленіца адно з найбольш любімых у Беларусі свят. Нашы продкі ўспрымалі яго як пачатак новага жыцця і ўшаноўвалі сонца, што абуджае ўсё жывое. Захоўваюць традыцыю і на Маладзечаншчыне. Праўда, у нядзелю ў час святкавання Масленіцы сонца над нашым горадам так і не паказалася, але ўдзельнікам і гледачам свята гэта не перашкодзіла сустрэць надыход вясны.

Добры настрой жыхарам і гасцям горада дарылі работнікі Палаца культуры, удзельнікі фальклорнага аб’яднання «Беларуская спадчына» і вакальнага калектыву «Талака» дзіцячага цэнтра культуры «Расток», этнаграфічнага клуба «Кола» і народнага этнаграфічнага ансамбля «Крынічанька» цэнтралізаванай клубнай сістэмы раёна, вучні СШ №11 і іншыя. Працавалі гандлёвыя рады, майстры прапаноўвалі вырабы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

— Вярба – сімвал вясны і абнаўлення, вось мы і прывезлі ў Маладзечна кошыкі, каробкі, бочкі, сувеніры з лазы, — гаворыць майстар са Смаргоні Ірына Маеўская, якая прыехала з калегай Валянцінай Нядведскай.

Шквал эмоцый выклікала традыцыйная масленічная забава «Слуп з падарункамі». Дождж ускладніў практыкаванне — слуп быў слізкі, аднак жадаючых паўдзельнічаць у конкурсе было шмат. Гарачая падтрымка балельшчыкаў дапамагала некаторым залезці на самы верх.

Вельмі смачныя ў гэты дзень былі бліны. Румяныя, духмяныя, яны сапраўды замянялі сонца. З гарачым чаем ды на свежым паветры бліны ішлі на «ўра». Асабліва падабаўся пачастунак дзецям.

Не абышлося на свяце без карагодаў, песень, гульняў і конкурсаў. З аднолькавым энтузіязмам удзельнічалі ва ўсіх забавах і дзеці, і дарослыя. Кульмінацыяй стала спальванне пудзіла зімы.

Чытайце пра "дваровы" варыянт свята Масленіцы.

Фота: Аляксей Платко.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://mgazeta.by/kultura/item/4240-karagody-vadzili-bliny-kashtavali.html#sigProId21adcad22b
Прочитано 899 раз Последнее изменение 13.03.2019 8:44
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить