04.03.2019 12:35

Наталья Ломако -- финалистка конкурса «Маладзечна-2019»

Сталі вядомыя імёны тых, хто прадставіць сталічны рэгіён на рэспубліканскім конкурсе маладых выканаўцаў-эстраднікаў, які традыцыйна пройдзе ў рамках Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «Маладзечна». Гэтыя творчыя «спаборніцтвы» нязменна прыцягваюць увагу публікі.

В качестве иллюстрации. В качестве иллюстрации. "Маладзечанская газета"


На тры вакантныя месцы ў фінал прэтэндавалі 18 пачынаючых вакалістаў з васьмі раёнаў. Ад Маладзечанскага на конкурс заявіліся трое выканаўцаў, і ўсе яны трапілі ў лік фаварытаў. Але пуцёўка ў фінал дасталася толькі Наталлі Ламака. Яна кіруе ўзорнай эстраднай студыяй «Жывы гук» Палаца культуры. Менавіта тут у свой час пачаўся яе шлях на вялікую сцэну. Наталля неаднойчы была ў ліку пераможцаў і лаўрэатаў шматлікіх конкурсаў. Дыпломам ІІ ступені адзначалася і на Нацыянальным фестывалі беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2014».

На пытанне, навошта зноў ідзе на рэспубліканскі конкурс маладых выканаўцаў-эстраднікаў, дзяўчына адказала:

— Хачу паказаць прыклад сваім выхаванцам. Трэба заўсёды ісці наперад. А яшчэ не варта раскісаць, калі нешта не атрымліваецца.

Да конкурсу Наталля рыхтавалася самастойна. Як і маладзечанка Лада Лінкевіч, якая ў другі раз прымала ўдзел у адборачным туры. Яна кіруе некалькімі творчымі калектывамі Хажоўскага СДК. Свет мастацтва ёй некалі адкрыла Ксенія Мейсак з гімназіі №6 нашага горада, у якой раней спасцігала азы вакалу.

— Вельмі люблю спяваць са сцэны! Таму заўсёды выкарыстоўваю такую магчымасць, — патлумачыла Лада сваё рашэнне пазмагацца за пуцёўку ў фінал «Маладзечна-2019».

Яшчэ адна наша зямлячка — Арына Кудраўцава — упершыню спрабавала сябе на конкурсе маладых выканаўцаў-эстраднікаў Нацыянальнага фестывалю. Вакалам яна пачала займацца ва ўзорнай студыі эстраднай песні «Спяваем разам» Палаца культуры. Цяпер вучыцца на трэцім курсе Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў. У скарбонцы Арыны нямала перамог. Нягледзячы на тое, што ў фінал «Маладзечна-2019» яна не трапіла, пасля яе выступлення ў адборачным туры ў зале прагучала заслужанае «Брава!» ад гледачоў.

Па прызнанні канкурсанта Уладзіслава Сазонава з Дзяржынскага раёна, для яго стала нечаканасцю тое, што ён увайшоў у тройку фіналістаў. Хлопец таксама трэцякурснік Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў. Ён неаднойчы ўдзельнічаў і перамагаў у розных конкурсах, выступаў з Прэзідэнцкім аркестрам Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Віктара Бабарыкіна. Улад марыць паспяваць у суправа-
джэнні Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга. Напэўна, моцнае жаданне хлопца дапамагло яму выйсці ў фінал «Маладзечна-2019».

Яна Мармыш родам з Гродзеншчыны, таксама навучэнка Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў. Летась яна ўжо ўдзельнічала ў адборачным туры, і вось на другі раз ёй пашчасціла трапіць у тройку лідараў.

Тройка фіналістаў -- Яна Мармыш, Уладзіслаў Сазонаў, Наталля Ламака. Яны будуць на конкурсе ад Мінской вобласці.



Усе канкурсанты прадстаўлялі па дзве кампазіцыі пад фанаграму «мінус 1». У фінале ім давядзецца адну з іх выканаць у суправаджэнні аркестра маэстра Міхаіла Фінберга. Ужо на адборы было бачна, што канкурэнцыя моцная і нервы на мяжы. Адна канкурсантка, напрыклад, «сышла з дыстанцыі», не даспяваўшы першую песню, з сіламі сабралася толькі калі выконвала другую кампазіцыю.

Удзельнікаў абласнога адборачнага тура «Маладзечна-2019» ацэньвалі суддзі, якія не першы год працуюць зладжанай камандай. Сярод іх нашы землякі дырэктар Палаца культуры Святлана Сарока, вядомыя ў творчым асяроддзі і публіцы Дзмітрый Сушко і Алена Атрашкевіч. Члены журы даюць пэўныя парады пачынаючым спевакам па стварэнні сцэнічнага вобраза, развіцці вакальных даных, раскрыцці і прымяненні творчых талентаў.

Першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Святлана Баранок, якая таксама доўгія гады працуе ў складзе судзейскай каманды, заўважыла, што конкурс маладых выканаўцаў-эстраднікаў сапраўды адзін з самых знакавых у краіне і штораз адкрывае новыя імёны. Пасля яго вакалісты працягваюць рэалізоўваць сябе ў творчасці, годна прадстаўляюць Беларусь на іншых форумах.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://mgazeta.by/kultura/item/4164-natalya-lomako-finalistka-konkursa-maladzechna-2019.html#sigProIda96b14f4ee
Прочитано 1190 раз Последнее изменение 04.03.2019 12:35
Ірына Рабушка

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить