04.02.2019 15:01

Для фестиваля ледяных скульптур мог бы подойти молодечненский парк

Так считает уроженец Молодечно скульптор Валентин Борздый. Он с сыном Георгием сотворили ледяной камин на пятом фестивале-конкурсе лендяных и снежных скульптур в Централном ботаническом саду Минска.

Валентин Борздый у ледяного камина. Валентин Борздый у ледяного камина. "Маладзечанская газета"

Кампазіцыю для фестывалю будаваў тры дні. Для наведвальнікаў хацеў стварыць атмасферу ўтульнасці і свята, таму і «вылепіў» камін з крэслам. Вядома, шкада, што скульптура растане – такая спецыфіка матэрыялу. Аднак у людзей застануцца фатаграфіі і цёплыя ўспаміны.

— Снег і лёд — падатлівыя матэрыялы, якія даюць шмат магчымасцей, — гаворыць скульптар. — Працаваць з імі – сапраўднае задавальненне. Арганізатары фестывалю прывезлі пласціны лёду з аднаго з мінскіх вадасховішчаў. Сёлета зіма марозная, таму таўшчыня пліт дасягае 20-30 сантыметраў. Апрацоўваць такія «цагліны» зручна. Можна эксперыментаваць з колерам, формай, фактурай, адценнем. Сваё месца ў кампазіцыі знаходзяць і празрыстыя крыгі, і матавыя. Прывезеныя блокі спачатку распілоўваюцца на часткі неабходных памераў. Для гэтага выкарыстоўваюцца бензапілы або электрычныя ланцуговыя пілы. Потым фігура збіраецца. Некаторыя элементы прыклейваюцца пры дапамозе вады. Пры слабым марозе такі раствор надзейна «схоплівае» за адну-пяць хвілін. Канчатковая форма надаецца долатам. Каб кампазіцыя зайграла на сонцы, яе «сушаць» фенам.

Валянцін нядаўна пабываў на XV Міжнародным фестывалі ледзяных скульптур у Салехардзе, V фестывалі міжнароднага фармату ў Томску, дзе стварыў  шасціметровую фігуру русалкі і заняў трэцяе месца. Летась творчасцю нашага земляка захапляліся жыхары Магадана.              

— Мару, каб такі фестываль праводзілі і ў Маладзечне. Набярэжная азёр у парку Перамогі найбольш падыходзіць для гэтага. Тут заўсёды шмат адпачывальнікаў. Ды і лёд не трэба везці здалёк, — сказаў Валянцін.

Поўнасцю матэрыял Алега Бяганскага змешчаны ў "Маладзечанскай газеце" за суботу, 02.02.2019 г.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://mgazeta.by/kultura/item/3995-dlya-festivalya-ledyanykh-skulptur-mog-by-podojti-molodechnenskij-park.html#sigProId81b0ea9e2a
Прочитано 713 раз Последнее изменение 04.02.2019 15:01
Отдел информации.

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить