18.12.2018 14:37

Роля моладзі ў ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міншчыны

Источник

У Заслаўі па ініцыятыве абласнога камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі адбыўся адкрыты дыялог на тэму «Роля моладзі ў ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міншчыны».

В качестве иллюстрации. В качестве иллюстрации. "Маладзечанская газета"

У ім прынялі ўдзел і актывісты нашага райкама БРСМ другі сакратар Марта Несцяровіч і галоўны спецыяліст Ірына Мянцюк, а таксама дырэктар мясцовага дабрачыннага фонду «Спадчына М.К. Агінскага» Алеся Каролік.

Дыскусія атрымалася шчырай, цікавай, змястоўнай. Гаварылі пра стан аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны Мін-шчыны. А іх толькі матэрыяльных нерухомых больш за 660.

— Падтрымліваць іх у належным стане дапамагае моладзь, у тым ліку Маладзечаншчыны, — заўважыла Марта Несцяровіч. – У час адкрытага дыялогу брсмаўцам было прапанавана весці маніторынг захаванасці гісторыка-культурных каштоўнасцей, а таксама кантраляваць, як выконваюцца запланаваныя работы па добраўпарадкаванні. І гэта павінна стаць асаблівай «сферай» адказнасці мясцовых мала-дзёжных арганізацый.

Таксама ўзнімалася праблема вандалізму, абмеркавалі спосабы яго выкаранення.

Прысутныя гаварылі і аб фінансаванні, у тым ліку аб прыцягненні інвестыцый для адраджэння спадчыны і захавання яе для наступных пакаленняў. Дэлегатам ад рэгіёнаў прапанавалі прааналізаваць, якія праекты магчыма ажыццявіць на іх малой радзіме. У якасці прыкладу было прыведзена развіццё турызму ва Усходняй Польшчы: некалі не самы прывабны для вандроўнікаў рэгіён сёння ператварыўся ў турыстычную Мекку. Літва таксама даказала, што з некалькіх гарадзішчаў можна стварыць цікавы маршрут.

Іншаземцы ў захапленні ад беларускіх краявідаў. І моладзь прапаноўвала цікавыя «прыродныя» маршруты.

Прыгожым завяршэннем адкрытага дыялогу стала знаёмства з багатай гісторыка-культурнай спадчынай Заслаўя.


Прочитано 2478 раз
Ірына Рабушка

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить