13.12.2018 9:51

Пісьменнік Валерый Квілорыя «Мае героі Шмыг і Шмяк «спісаныя» з малодшай дачушкі»

У бібліятэцы сямейнага чытання «Верасок» адбылася цікавая сустрэча з пісьменнікам Валерыем Квілорыя, лаўрэатам шматлікіх літаратурных прэмій.

В качестве иллюстрации. В качестве иллюстрации. "Маладзечанская газета"

Дарэчы, яго продкі мелі карані ў Беларусі і Грузіі. Валерый нарадзіўся ў Херсоне. Як і бацька, ён планаваў звязаць жыццё з сельскай гаспадаркай і нават паступіў у Адэскі сельгасінстытут. Але лёс склаўся інакш і прывёў юнака ў літаратурны інстытут імя Максіма Горкага. Пасля яго заканчэння Валерый працаваў у многіх перыядычных выданнях.

Цяпер Квілорыя растварыўся ў творчасці, у напісанні кніг. Найбольш вядомыя адрасаваныя юным чытачам. Хаця не пакідаюць яны абыякавымі мам і татаў, бабуль і дзядуляў. Маладзечанскія хлопчыкі і дзяўчынкі з цікавасцю чытаюць казкі і аповесці аўтара. У час сустрэчы прысутныя пераканаліся ў тым, што ён не толькі самабытны пісьменнік, але і выдатны субяседнік. Публіка лёгка ўключылася ў дыялог з госцем. І ён з задавальненнем адказваў на пытанні. Так усе даведаліся, як нараджаюцца казкі творцы. Аказваецца, многія сюжэты з’явіліся дзякуючы яго дочкам. Дзяўчынкі папрасілі прыдумаць свайго тату новых герояў, калі добра вядомыя персанажы сталі ім нецікавыя. Так выйшлі ў свет «Два летающих поросенка». Галоўныя героі Шмыг і Шмяк «спісаныя» з малодшай дачушкі. Яна вельмі часта зімой здымала з сябе шапку, шалік і рукавіцы, а потым пачынала хварэць – шмыгаць носам. А яшчэ часта падала ноччу з ложка – шмякалася аб падлогу. Адсюль і мянушкі парасят.

— Валерый Квілорыя надзвычай уважлівы і заўсёды падмячае забаўныя жыццёвыя сітуацыі, якія потым кладуцца ў аснову кніг. Часам ідэі сюжэтаў узнікаюць у час сустрэч з чытачамі. Магчыма, пасля гэтай таксама з’явіцца новая гісторыя, — дадае загадчыца бібліятэкі сямейнага чытання «Верасок» Лідзія Якуш. — Вядомы наш госць і як выдавец. З задавальненнем супрацоўнічае з пачынаючымі творцамі.

Кнігі Валерыя Квілорыя карыстаюцца нязменным попытам і не залежваюцца на бібліятэчных паліцах. Пісьменнік таксама папоўніў кніжны фонд «Вераска» і падарыў шэраг сваіх твораў.


Фота: архіў БІБЛІЯТЭКІ СЯМЕЙНАГА ЧЫТАННЯ «ВЕРАСОК».

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://mgazeta.by/kultura/item/3726-pismennik-valeryj-kviloryya-mae-geroi-shmyg-i-shmyak-spisanyya-z-malodshaj-dachushki.html#sigProId31cb40c7d4
Прочитано 3228 раз
Ірына Рабушка

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить