22.11.2018 11:35

В Молодечно слушали итальянскую оперу

Источник

Яркія эмоцыі пакінуў паказ камічнай оперы «Служанка-спадарыня» па п’есе італьянскага аўтара Дж.Б. Пергалезі. Пастаноўку ажыццявіў вядомы італьянскі педагог па вакале, рэжысёр Паола дэ Напалі. Пастаноўка гэтым летам была двойчы паказана ў Італіі. І вось зараз -- у Маладзечне.

В Молодечно слушали итальянскую оперу "Маладзечанская газета"

Маэстра застаўся вельмі задаволены прыёмам. Ён пажартаваў, што ў наступны раз, магчыма, трэба будзе пашыраць залу тэатра -- прыхільнікаў опернага мастацтва становіцца ўсё больш. Плануюцца новыя творчыя праекты ў нашым горадзе. Якія менавіта – госць пакуль трымае ў сакрэце.

У свой час выпускнік Маладзечанскага музычнага каледжа, саліст Марыінскага тэатра Уладзіслаў Сулімскі пазнаёміў маэстра з дырэктарам каледжа Рыгорам Сарокам. Знаёмства перарасло ў творчае супрацоўніцтва. На базе ўстановы праходзілі майстар-класы, канцэртныя праграмы. У Маладзечне ўвасобіліся міжнародныя маладзёжныя праекты. Сцэна Мінскага абласнога драматычнага тэатра, па словах Паола дэ Напалі, зручная для камерных пастановак. А дырэктар Юрый Крывенькі і калектыў зацікаўленыя ў рэалізацыі смелых творчых ідэй. Сёлета тут двойчы была паказана опера «Служанка-спадарыня». Маладзечанцы маглі бліжэй пазнаёміцца з італьянскай музычнай культурай.

Ноу-хау нядаўняга паказу стаў святлодыёдны тэкставы радок на рускай мове. Перакладам тэксту, падборам касцюмаў, шматлікімі арганізацыйнымі пытаннямі займаўся выканаўца галоўнай ролі саліст Stydio Lirico Андрэй Мікульчык (барытон, Беларусь). Ён расказаў, што над вобразам камічнага персанажа Уберта працаваў з азартам. Опера – гэта не толькі спевы, але і акцёрская ігра, асвоіць якую яму як вакалісту было цікава. Пастаноўка гэтым летам была двойчы паказана ў Італіі. Андрэй прызнаецца, што дома хваляваўся больш -- у зале былі сябры, знаёмыя, сваякі.
Сяргею Саланенку (выканаўцу ролі слугі Вяспонэ) заняткі акцёрскім майстэрствам і ўдзел у праекце дапамаглі творча праявіць сябе. Нават без слоў гледачам яго персанаж быў зразумелы. Ролю служанкі Сярпіны, якая хітрасцю і абаяльнасцю заваявала сэрца свайго спадара, выканала запрошаная салістка Нацыянальнага тэатра Маравіі-Сілезіі Сузанна Замечнікава (сапрана, Чэхія).

На музычным вечары здараліся метамарфозы. У другой частцы Сяргей Саланенка… загаварыў, каб прадставіць удзельнікаў другой часткі. Гледачы, што прыйшлі ў тэатр, атрымалі асалоду ад жывой музыкі струннага квартэта «Allegria». У выкананні маладых спевакоў розных краін, лаўрэатаў міжнародных конкурсаў прагучалі папулярныя арыі з опер. Публіка вітала артыстаў авацыямі.

На здымках -- моманты пастаноўкі ў Італіі. Фота прадаставіў А. Мікульчык.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://mgazeta.by/kultura/item/3621-v-molodechno-slushali-italyanskuyu-operu.html#sigProIde18b17017f
Прочитано 1286 раз Последнее изменение 22.11.2018 11:35
Людміла Цар

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Комментарии   

# 4Зритель 27.11.2018 16:14
Невероятно красивый фотоснимок из Италии. Браво, молодечненцы!
Ответить

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить