15.11.2018 17:24

У музей Маладзечна прывезлі льняны дыван, які размаляваў Язэп Драздовіч

Фонды Мінскага абласнога краязнаўчага музея папаўняюцца. Нядаўна тут з’явіўся маляваны дыван «Начны пейзаж з возерам, чоўнам і замкам» вядомага беларускага мастака Язэпа Драздовіча, імя якога носіць адна з вуліц нашага горада.

Начны пейзаж увасоблены на чорным фоне льнянога саматканага палатна. На пярэднім плане човен на возеры, далей -- замак на ўзвышшы і хаткі ля дрэў у святле месяца...

Прочитано 963 раз Последнее изменение 15.11.2018 17:24
Людміла Цар

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить