06.11.2018 11:59

Современные технологии в культуре и организация досуга молодежи. Семинар

Источник

Рэспубліканскім цэнтрам нацыянальных культур сумесна з аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Маладзечанскага райвыканкама быў арганізаваны рэспубліканскі семінар «Сучасныя тэхналогіі арганізацыі вольнага часу моладзі ва ўстановах культуры Маладзечанскага раёна».

Участники семинара во время мастер класса. Участники семинара во время мастер класса. "Маладзечанская газета"



Сёння кожны пяты жыхар нашай краіны — малады чалавек ад 14 да 31 года. Моладзь актыўная ў творчасці, спорце, культуры, навуцы і бізнесе. У сувязі з гэтым і рэалізацыя дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі будуецца па ўсіх напрамках жыцця грамадства, у тым ліку па арганізацыі вольнага часу.
Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама

Соф’я Філістовіч расказала ўдзельнікам, якія прыехалі з усіх абласцей нашай краіны, аб структуры і дасягненнях устаноў культуры раёна, аб рабоце аб’яднанняў па інтарэсах, якія наведваюць 90 працэнтаў дзяцей і маладых людзей, жыхароў Маладзечаншчыны. Штогод у раёне праводзіцца каля пяцідзесяці культурна-масавых мерапрыемстваў абласнога і рэспубліканскага ўзроўняў. Скарбонка творчых дасягненняў папаўняецца сотнямі дыпломаў, у тым ліку міжнароднымі. Былі адзначаны поспехі выхаванцаў дзіцячай школы мастацтваў, Палаца культуры.

Дырэктар дзяржаўнай установы культуры змешанага тыпу «Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур» Вольга Антоненка пазнаёміла з напрамкамі работы сваёй установы. Цэнтр аказвае садзейнічанне беларусам замежжа ў вывучэнні і прапагандзе нацыянальнай культуры, курыруе нацыянальныя культурныя грамадскія аб’яднанні краіны, аказвае дапамогу беларускім творчым калектывам, якія выязджаюць за мяжу. З нядаўняга часу ў цэнтры арганізаваны метадычны цэнтр клубнай дзейнасці.

Ад таго, наколькі моладзь будзе актыўнай, мэтанакіраванай, залежыць будучыня нашай дзяржавы. Загадчыца сектара маладзёжнай палітыкі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Вольга Шыбко расказала, што ў Мінскай вобласці дзейнічае 3510 творчых фарміраванняў, якія наведваюць больш за 38 тысяч маладых людзей. Быў адзначаны станоўчы вопыт работы такіх кірункаў, як маладзёжная дыпламатычная школа, маладзёжны парламентарызм, патрыятычныя клубы, стартап-школы і бізнес-інкубатары. Установам культуры варта развіваць інавацыйны напрамак дзейнасці, больш актыўна ўцягваць у творчыя праекты працоўную моладзь, маладыя сем’і. Згодна з даследаваннямі, асноўнай крыніцай інфармацыі для моладзі з’яўляюцца інтэрнэт (83 працэнты) і тэлебачанне (57 працэнтаў). Друкаваным СМІ і радыё тут адводзіцца 18 і 11 працэнтаў. Таму вельмі важна ў сваёй дзейнасці асвойваць сучасныя каналы камунікацыі і распаўсюджвання інфармацыі.

Першы сакратар Мінскага абласнога камітэта ГА «БРСМ» Кірыл Шык пералічыў сферы, дзе рухальнай сілай з’яўляецца моладзь. Гэта, перш за ўсё, рэспубліканскі конкурс «100 ідэй для Беларусі», студатрадаўскі рух, маладзёжныя атрады аховы правапарадку, валанцёрскі рух «Добрае сэрца», а таксама рэспубліканскі праект «Беларусь — крынiца натхнення», накіраваны на пашырэнне культурнага асяроддзя і духоўнай свядомасці, захаванне сувязі пакаленняў, узаемнае ўзбагачэнне вопытам работы ў справе захавання традыцыйных культурных каштоўнасцей. Лідар БРСМ заклікаў клубныя ўстановы да супрацоўніцтва.

Узгадаваць мастака, сфарміраваць асобу

У фае Палаца культуры былі разгорнуты творчыя і прэзентацыйныя пляцоўкі.

Прыцягнуў увагу гасцей стэнд з футболкамі, кедамі, кепкамі, упрыгожанымі ў розных тэхніках. Аўтары работ — навучэнцы дзіцячай мастацкай школы мастацтваў, якія ў час штогадовага арт-тыдня займаюцца творчасцю не пад кіраўніцтвам выкладчыка, а па ўласным натхненні.

— Мэта арт-тыдняў – стварыць умовы для таго, каб у кожным дзіцяці змог нарадзіцца мастак. Сёлета  работы былі прысвечаны 40-годдзю школы і аб’яднаныя слоганам «Я люблю «художку». Мы нават наладзілі паказ гэтай па-сапраўднаму дызайнерскай калекцыі на подыуме, — расказала педагог і мастак Алена Кучко, якая для ўдзельнікаў семінара правяла майстар-клас па малюнку.

Разнастайна была прадстаўлена і дзейнасць маладзёжнага клуба стасункаў і творчасці «Дыялог плюс», які працуе на базе Палаца культуры. Кіраўнік, псіхолаг Марына Валасковіч, расказала аб шырокім спектры работы аб’яднання. Гэта і правядзенне маладзёжнага творчага фестывалю «Час жыць!», і валанцёрскія акцыі, і творчыя, асветніцкія, прафілактычныя гутаркі і сустрэчы, трэнінгі, майстар-класы па самаразвіцці, і падтрымка маладзёжнай творчасці, у тым ліку аўтарскай песні, сучаснай музыкі і інш. Сіламі клуба былі выдадзеныя зборнікі вершаў і прозы маладых людзей «Мы гаворым пра жыццё». У цяжкія хвіліны ўзроставых і жыццёвых крызісаў падлеткі могуць разлічваць тут на псіхалагічную дапамогу.

Праявіла цікавасць да семінара ў Маладзечне і госця з Іркуцка Алена Сіпакова - старшыня рэгіянальнай грамадскай арганізацыі «Іркуцкае таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага». Продкі Алены родам з Беларусі, а галоўныя мэты грамадскай арганізацыі, якая налічвае 12 аддзяленняў у гарадах і вёсках Іркуцкай вобласці, — аб’яднанне беларусаў рэгіёна, адраджэнне беларускіх традыцый, распаўсюджванне інфармацыі пра нашу краіну і яе жыхароў.

Удзельнікі семінара змаглі абмяняцца меркаваннямі і пазнаёміліся з практычным вопытам устаноў культуры Маладзечанскага раёна — Палаца культуры, музычнага каледжа імя М.К. Агінскага, Мінскага абласнога краязнаўчага музея, тэатра лялек «Батлейка», цэнтралізаванай клубнай сістэмы. Традыцыі і інавацыйны вопыт гэтых калектываў паказвае, што ў выніку сумеснай арганізацыйна-творчай дзейнасці ўсіх спецыялістаў сферы і цеснага супрацоўніцтва з грамадскімі арганізацыямі вольны час дзяцей і моладзі будзе радасным, карысным і насычаным.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://mgazeta.by/kultura/item/3541-sovremennye-tekhnologii-v-kulture-i-organizatsiya-dosuga-dolodezhi-seminar.html#sigProIdcf36eb3285
Прочитано 586 раз Последнее изменение 06.11.2018 11:59
Лилия Липницкая

Редактор интернет-сайта

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить