08.08.2018 10:01

Маладзечанскія мастакі зладзілі выстаўку ў Мінску

Источник

У сталічным Палацы мастацтваў адкрылася юбілейная выстаўка маладзечанскіх мастакоў Рыгора Мяжуева і Уладзіміра Тамашэвіча.

Маладзечанскія мастакі зладзілі выстаўку ў Мінску "Маладзечанская газета"

Адрас: Мінск, Палац мастацтваў (вул. Казлова, 3). Работы нашых землякоў будуць экспанавацца да 12 жніўня.

Абодва яны з’яўляюцца сябрамі Беларускага саюза мастакоў, маюць вялікі вопыт удзелу ў калектыўных выстаўках, неаднойчы прадстаўлялі і персанальныя. Іх творы знаходзяцца ў фондах Мінскага абласнога краязнаўчага музея, у прыватных калекцыях Беларусі і замежжа. Рыгор Мяжуеў выкладае ў гімназіі-каледжы мастацтваў нашага горада. Працуе ў тэхніцы акварэлі, жывапісу. Уладзімір Тамашэвіч знайшоў сябе ў галіне станковага жывапісу ў жанры краявіду і абстрактнай графікі.

Рыгор Мяжуеў і Уладзімір Тамашэвіч у час адкрыцця выстаўкі ў Мінску.



Сёлетні год для гэтых мастакоў юбілейны. А які падарунак можа быць для творчага чалавека лепшым, чым магчымасць падзяліцца плёнам сваёй працы з іншымі? Амаль сотня карцін на дваіх, вялікая зала Палаца мастацтваў, больш за 200 чалавек на адкрыцці – аб такой маштабнай выстаўцы можа марыць кожны мастак. Безумоўна, гэта значная вяха ў творчай біяграфіі. Прыемна, што ў такі адметны дзень разам з нашымі творцамі былі радня і сябры, калегі, прадстаўнікі мясцовай улады, інтэлігенцыі. Мастакоў павіншавалі з адкрыццём выстаўкі загадчык аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Маладзечанскага райвыканкама Соф’я Філістовіч, дырэктар музычнага каледжа імя Міхала Клеафаса Агінскага Рыгор Сарока і іншыя.

— Свае работы я аб’яднаў пад назвай — «Спакон вякоў». Лейтматыў выстаўкі, мой пасыл гледачам – не пагарджаць сваім мінулым, — гаворыць Рыгор Мяжуеў, у акварэльных пейзажах і нацюрмортах якога выразна прасочваецца сувязь часоў. Стрыманыя адценні яго работ прасякнуты пяшчотай
да роднай зямлі, сыноўскай любоўю.

Уладзімір Тамашэвіч назваў сваю экспазіцыю «Істотнае». Яе сутнасць раскрывае вельмі паэтычна:
— Зямля, неба, дрэвы, поле, жытло чалавека. Стоенасць нейкая. Нават міфічнасць. Хараство някідкае. Сум. Бег часу. Паветра нашае. Рай. А пасярод — чалавек… Усё гэта і ёсць істотнае!

І прыводзіць выказванне сучаснага нямецкага мастака Герхарда Рыхтара: «Жывапіс і словы – рэч несумяшчальная».

Фота: архіў Рыгора МЯЖУЕВА.

Прочитано 3280 раз
Анжаліка Крупянькова

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить