06.08.2018 8:59

У Ракуцёўшчыну прыязджаў траюрадны пляменнік паэта Максім Багдановіча

Источник

«Страніца лепшая ў штодзённіку жыцця». Магчыма, пра Ракуцёўшчыну напісаў гэтыя радкі Максім Багдановіч. Такімі ж летнімі дзянькамі сто сем гадоў таму ў фальварку Ракуцёўшчына адпачываў
19-гадовы паэт.

У Ракуцёўшчыну прыязджаў траюрадны пляменнік паэта Максім Бараховіч. У Ракуцёўшчыну прыязджаў траюрадны пляменнік паэта Максім Бараховіч. "Маладзечанская газета"

Пасля пятнаццацігадовага перапынку ён вярнуўся ў Беларусь, якая заўсёды была ў яго сэрцы. Наталяўся яе мовай і краявідамі, напісаў нізкі вершаў «Старая Беларусь», «Места», паэмы «Вераніка», «У вёсцы», што ўвайшлі ў яго адзіны прыжыццёвы зборнік «Вянок».

Вось ужо ў 35-ы раз прыхільнікі творчасці паэта ў апошнюю нядзелю ліпеня сабраліся на свята беларускай паэзіі і песні «Ракуцёўскае лета». Па традыцыі ўсклалі кветкі да памятнага каменя-валуна. Загадчыца філіяла Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры «Фальварак Ракуцёўшчына» Настасся Сярболіна сустрэла жаданых гасцей хлебам-соллю. Уручыла каравай Маргарыце Пяровай, жыхарцы Санкт-Пецярбурга, праўнучцы Вацлава Лычкоўскага, які разам з сястрой Ядвігай гасцінна прымаў хворага на сухоты маладога паэта ў сваім фальварку. Маргарыта Сяргееўна кожны год прыязджае ў Ракуцёўшчыну з нязменным букетам васількоў, як і Вольга Дашкоўская, выхадзец з роду Багдановічаў, сваячка бацькі паэта.

— «Ракуцёўскае лета» — наш сумесны праект з Маладзечанскім райвыканкамам, — зазначыў дырэктар Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Дзмітрый Яцкевіч і падзякаваў гаспадарам за гасціннасць і зацікаўленасць. Ад імя раённай улады ўдзельнікаў свята прывітала начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Соф’я Філістовіч.

Упершыню на свята прыехаў з Ніжняга Ноўгарада траюрадны пляменнік паэта Максім Бараховіч.

— Бабулю маёй мамы Анастасіі Глебаўны, маю прабабку, звалі Магдалена. Яна родная сястра бацькі Максіма Багдановіча Адама Ягоравіча. У мінскім музеі знаходзіцца цацачны мішка, якога юны паэт падарыў Наталлі, старэйшай сястры маёй маці, — расказвае Максім Аркадзьевіч.

Гаворыць, што з маленства ведае і ганарыцца сваяцтвам з вядомым беларускім паэтам, у гонар якога яго назвалі. Яго бацька Аркадзій Якаўлевіч перакладаў вершы Максіма Багдановіча на рускую мову, прапагандаваў яго творчасць у Ніжнім Ноўгарадзе. У гэтым горадзе сям’я Багдановіча жыла ў 1902-1908 гадах. Тут юны Максім вучыўся ў мужчынскай гімназіі, напісаў свае першыя вершы. Максім Бараховіч расказвае, што яго бацька стаў адным з ініцыятараў устаноўкі памятнай дошкі паэту на будынку гімназіі, цяперашнім педагагічным універсітэце, а таксама прысваення адной з вуліц горада імені Максіма Багдановіча. Дарэчы, Максім Аркадзьевіч, які працуе архітэктарам, прымаў удзел у яе будаўніцтве.

— Я свабодна чытаю і добра разумею беларускую мову, — гаворыць ён. – І вельмі шчаслівы, што нам з жонкай удалося сюды прыехаць, каб прайсціся сцежкамі знакамітага сваяка. Я даўно пра гэта марыў.
Сёлета спаўняецца 105 гадоў з выхаду адзінага прыжыццёвага зборніка Максіма Багдановіча «Вянок». Сімвалічны вянок, прысвечаны песняру, сплялі ў гэты дзень са сваіх вершаў беларускія літаратары, барды Віктар Шніп, Васіль Дранько-Майсюк, Алесь Камоцкі, Андрэй Мельнікаў і іншыя. Журналіст, пісьменнік Аляксандр Хазянін цытаваў радкі Багдановіча, якія найбольш запалі ў душу, адзначыў, што маладзечанскія літаратары збіраюцца ў Ракуцёўшчыне не толькі ў апошнюю нядзелю ліпеня, але і 25 мая, у дзень памяці паэта. Музычную праграму з беларускіх песень падрыхтавалі супрацоўнікі цэнтралізаванай клубнай сістэмы раёна.

Па традыцыі ў рамках свята разгарнулася выстаўка народных майстроў. Супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі, якая носіць імя Максіма Багдановіча, прапанавалі бяспройгрышную латарэю, запрашалі пагуляць у «Поле цудаў», тэма якога – жыццё і творчасць паэта.

— Рада была пераканацца, што многія ведаюць біяграфію Багдановіча, расказваюць на памяць яго вершы, — дзеліцца ўражаннямі бібліятэкар Таццяна Скібіцкая.

А яшчэ прыемна, што многія прыехалі на свята сем’ямі. Нельга было не звярнуць увагу на Алену і Аляксандра Гарэлікавых і іх траіх дзяцей, прыбраных у блакітныя льняныя касцюмы.

— Спецыяльна да свята пашыла з аршанскага лёну касцюмы, вяночкі дочкам ужо ноччу майстравала, — расказвае Алена.

Мнагадзетная сям’я ўпершыню ў Ракуцёўшчыне. Як не парадавацца за дзетак, якім бацькі адкрываюць знакавыя для кожнага беларуса мясціны, далучаюць іх да нашай культуры і літаратуры. Такія сямейныя паездкі запамінаюцца на ўсё жыццё.

Загадчыца філіяла «Фальварак Ракуцёўшчына» Настасся Сярболіна адзначыла, што сёлета арганізатары свята ўдала спалучылі традыцыйную літаратурна-музычную частку і інтэрактыўныя пляцоўкі для дзяцей і дарослых. Праводзіліся майстар-класы, квэст, бард-сядзібнік, сабрала гледачоў старадаўняя батлейка. Усіх жадаючых катаў у вазку на кані ад сядзібы да Максімавай крынічкі Васілій Несцярэнка з Краснага. Ён прапанаваў свае паслугі, каб госці палюбаваліся краявідамі і захацелі зноў на наступнае лета прыехаць у Ракуцёўшчыну.

Тэкст і фота: Анжаліка КРУПЯНЬКОВА.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://mgazeta.by/kultura/item/3112-u-rakutsjo-shchynu-pryyazdzha-trayuradny-plyamennik-paeta-maksim-bagdanovicha.html#sigProId60155f79be
Прочитано 3169 раз Последнее изменение 06.08.2018 8:59
Анжаліка Крупянькова

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить