20.06.2018 8:08

Запрашаем 23 чэрвеня на свята вёскі Рабінавая!

Источник

Свята, прымеркаванае да 155-годдзя вёскі Рабінавая, што ў Палачанскім сельсавеце, адбудзецца 23 чэрвеня. Пачатак у 12.00.

Фото из архива "МГ". Фото из архива "МГ". "Маладзечанская газета"



Удзельнікаў мерапрыемства чакае насычаная праграма: шэсце па вёсцы, ушанаванне яе жыхароў у час урачыстай часткі, святочны канцэрт, падрыхтаваны самадзейнымі артыстамі і работнікамі культуры, а таксама сюрпрызы, якія дзеля падтрымання інтрыгі пакуль агучваць не будзем.

«Прыязджайце ў Рабінавую! -- заклікае старшыня Палачанскага сельскага выканаўчага камітэта Анастасія Іода. – Гасцінныя жыхары вёскі будуць рады сустрэцца з яе выхадцамі, вітаць усіх сваіх гасцей на свяце, да якога яны доўга і старанна рыхтаваліся».

Прочитано 1619 раз Последнее изменение 20.06.2018 8:08
Анжаліка Крупянькова

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить