27.03.2018 10:19

У Вязынцы вясну гукалі

Источник

Сёлета людзі засумавалі па ласкавым сонейку, першацветах, птушыных спевах. Якім чынам прыспешыць надыход доўгачаканай вясны? Пагукаць яе! Што і зрабілі ў мінулую суботу ў Вязынцы. Арганізавалі свята студэнцкае этнаграфічнае таварыства і дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы.

Адны з найбольш каларытных персанажаў свята – заснавальнікі студэнцкага этнаграфічнага таварыства Дзмітрый Мурашка і Юлія Літвіна. Адны з найбольш каларытных персанажаў свята – заснавальнікі студэнцкага этнаграфічнага таварыства Дзмітрый Мурашка і Юлія Літвіна. "Маладзечанская газета"

Усе, хто завітаў да Купалавай хаты, не пашкадаваў пра гэта. Удзельнікаў закружыў вір карагодаў, захапіла хараство народных песень. Побач гудзеў кірмаш, дзе кожны мог пачаставацца гарбатай і прысмакамі, купіць сувеніры.

Галоўнымі персанажамі гукання былі птушкі. Керамічныя, папяровыя, драўляныя, вязаныя, з цеста... Сімвалы вясны размясціліся на галінках дрэў, гандлёвых стэлажах, «саграваліся» ў людскіх далонях. Кожнаму хацелася патрымаць іх у руках, зарадзіцца вясновым настроем і энергіяй.



-- Сёлета свята ў Вязынцы супала з экалагічнай кампаніяй па сустрэчы птушак «Жывыя вясна», -- адзначыла кіраўнік аддзела развіцця грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» Карына Салавей. – Цудоўна, што ў нашай краіне адраджаюцца народныя традыцыі, адна з якіх -- беражлівыя адносіны да прыроды.



Асабіста мяне гуканне вясны ў Вязынцы прывабіла настроем маладосці і рамантыкі. Свята абудзіла адчуванне вясны на злосць снегу і вятрам.

Фота: Алег БЯГАНСКІ.


Прочитано 1784 раз Последнее изменение 27.03.2018 10:19
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить