13.03.2018 12:36

День православной книги в Молодечно посвятили годовщине первого печатного издания «Апостола»

Источник

У Палацы культуры прайшоў Дзень праваслаўнай кнігі. Яго тэма: «Кніга ў гісторыі і культуры праваслаўнага славянства».

День православной книги в Молодечно посвятили годовщине первого печатного издания «Апостола» "Маладзечанская газета"

Працавала выстава рарытэтных выданняў Музея Бібліі Інстытута тэалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, дзе былі прадстаўлены старажытныя друкаваныя скарбы, пераклады богаслужэбных кніг на беларускую і замежныя мовы, рукапісныя рарытэты. Асаблівая ўвага — Бібліі і яе гісторыі, якая налічвае больш за два тысячагоддзі.

Выставу духоўнай літаратуры для дзяцей і дарослых, сямейнага чытання прадстаўляла супрацоўніца епархіяльнага ўпраўлення Кацярына Майсевіч. Традыцыйна экспазіцыю падрыхтавала і цэнтральная раённая бібліятэка імя М. Багдановіча, дзе створаны фонд праваслаўнай літаратуры.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў сустрэчы звярнуўся епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел.
— Свята прыпадае на Вялікі пост, але гэта не змяншае сапраўдную радасць, калі ў руках трымаеш кнігу – вялікі дар чалавеку ад Бога, — сказаў епіскап Павел.

Свята праваслаўнай кнігі прымеркавана да даты выпуску першай на Русі друкаванай кнігі дыякана Івана Фёдарава «Апостал», якая выйшла ў свет у 1564 годзе 1 сакавіка па старым стылі (14 сакавіка па новым).

Выдатным дапаўненнем святочнай праграмы стала выступленне царкоўнага хору храма святога Георгія Перамаганосца, творчых калектываў і салістаў музычнага каледжа імя М.К. Агінскага і Палаца культуры.


Больш падрабязна --  у "Маладзечанскай газеце" за сераду, 14.03.2018 г.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://mgazeta.by/kultura/item/2460-den-pravoslavnoj-knigi-v-molodechno-posvyatili-godovshchine-pervogo-pechatnogo-izdaniya-apostola.html#sigProId1f82e56660
Прочитано 1672 раз
Людміла Цар

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить